У сельгаспрадпрыемствах пачынаецца нарыхтоука грубых кармоў. Важнае месца ў кармавым рацыёне жывелы займае сена. Вяскоўцы добра ведаюць, колькі намаганняў неабходна прыкласці, каб нарыхтаваць яго. Але, на жаль, забываюцца пра тое, што элементарнае невыкананне правіл пажарнай бяспекі можа прывесці да таго, што праца многіх людзей будзе знішчана агнём у кароткі час.

Для таго, каб папярэдзіць непрадбачныя страты, неабходна ўсе сенасховішчы  абсталяваць маланкаадводамі, першаснымі сродкамі пажаратушэння, забяспечыць запасамі вады. З работнікамі, якія непасрэдна складзіруюць сена, неабходна правесці дадатковы  інструктаж, прызначыць адказных за пажарную бяспеку ў месцах складзіравання і арганізаваць ахову. Усю тэхніку, якая задзейнічана на нарыхтоўцы кармоў, неабходна забяспечыць іскрагасільнікамі.

Склады грубых кармоў неабходна размяшчаць на спецыяльна адведзеннай пляцоўцы, якую за 15 метраў ад сцірт (стагоў) неабходна абворваць палоскаю, шырыня якой павінна быць не менш за чатыры метры. Сцірты павінны размяшчацца не бліжэй за 15 метраў ад лініі электраперадач, 20 метраў – ад дарог, 50 метраў – ад будынкаў. Плошча асновы сцірты не павінна перавышаць 300 м2,  а штабялі спрасаванага сена альбо саломы – 500 м2.

Прамежкі  паміж штабялямі, павецямі або сціртамі  павінны быць не менш за 20 метраў Штабялі, павеці і сцірты можна размяшчаць парамі, прычым прамежкі ў адной пары павінны быць не менш за 6 метраў, а паміж суседнімі парамі – не менш за 30 метраў. Супрацьпажарныя разрывы паміж кварталамі (20 сцірт або штабялеў) павінны быць узараны палоскай зямлі шырынёй не менш за чатыры метры.

Плошча будынкаў (павецей) для захавання грубых кармоў не павінна перавышаць 500 м2,  а іх колькасць – не больш за 200 тон.

Стаянка аўтамабіляў, трактароў і іншых транспартных сродкаў на тэрыторыі складоў грубых кармоў забараняецца. Гэтыя і іншыя мерапрыемствы дапамогуць папярэдзіць пажары на складах і ў месцах нарыхтоўкі кармоў.

Д. КЛІМКОВІЧ, інспектар ІДПН Смалявіцкага РАНС.

Информацию читайте в номере 208 – 211  от 10.09.2011 г.