Карані вялікай сям’і Лашукоў – у вёсцы Каменка Усяжскага сельсавета. Некалі, яшчэ задоўга да Вялікай Айчыннай вайны, галава сям’і Антон Лашук працаваў намеснікам старшыні мясцовага калгаса “Змагар”, яго жонка – у паляводстве. Чатырох сыноў і дачку выгадавалі бацькі. І калі пачалася вайна, уся сям’я ўстала на абарону Радзімы.
Іван служыў у арміі, быў афіцэрам. Вайну сустрэў у Рэчыцы. У 1943 годзе быў цяжка паранены ў баях і пасля лячэння яго накіравалі намеснікам дырэктара абароннага завода ў Іжэўску. А пасля вызвалення Беларусі Іван вярнуўся на радзіму і ўзначаліў Смалявіцкі райпрамкамбінат.

Уладзімір за ўдзел у фінскай вайне меў медаль “За адвагу”. Пасля дэмабілізацыі працаваў начальнікам аддзела забеспячэння на будоўлі торфабрыкетнага завода “Усяж”. Вайна застала яго ў Віцебску, куды паехаў за будаўнічымі матэрыяламі, і прапаў без вестак.
Віктар быў сувязным партызанскай брыгады “Смерць фашызму”, у 1944 годзе загінуў пры вызваленні Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.
У брыгадзе “Смерць фашызму” змагалася з ворагам і дачка Надзея і яе муж Іван Луферчык, які быў родам з вёскі Напалкі. За баявыя заслугі абодва мелі ўрадавыя ўзнагароды.
Малодшы з сям’і – Сяргей – у шаснаццаць гадоў стаў сувязным партызанскага спецатрада імя Качубея. Падтрымліваў сувязь паміж партызанамі і падпольшчыкамі райцэнтра. Пасля вызвалення Смалявічаў ад захопнікаў Сяргей, не чакаючы павесткі, пайшоў у ваенкамат і ўжо праз два дні быў накіраваны на вызваленне горада Ліда ў Гродзенскай вобласці. Пасля перамогі над Германіяй удзельнічаў у вайне з Японіяй.
У пасляваенныя гады Сяргей Антонавіч Лашук аж да выхаду на заслужаны адпачынак працаваў у Смалявічах у раённай міліцыі – следчым, участковым інспектарам, узначальваў службу ўчастковых інспектараў. На яго асабістым рахунку – дзесяткі выяўленых і раскрытых злачынстваў. У адстаўку Сяргей Антонавіч выйшаў у званні маёра міліцыі і са шматлікімі адзнакамі за сваю добрасумленную працу. Але працоўную дзейнасць не пакінуў – працаваў пэўны час у ваенна-ўліковым стале гарсавета, загадчыкам гаспадаркі ў райкаме партыі, у паляўнічай гаспадарцы раёна.
Сяргей Антонавіч – кавалер дваццаці баявых і працоўных узнагарод, удзельнік патрыятычнага выхавання моладзі, актыўна супрацоўнічае з раённым Саветам ветэранаў вайны і працы.
Жонка Сяргея Антонавіча, Анна Уладізімі- раўна, была работніцай райпрамкамбіната. Сын Сяргея Антонавіча – Дзмітрый Сяргеевіч Лашук – набыў спецыльнасць вадзіцеля і ёй прысвяціў жыццё. Дачка Валянціна Сяргееўна, па мужу Журомская, звязала свой лёс з праваахоўнай дзейнасцю. Пэўны час працавала сакратором суда Смалявіцкага раёна, а потым вывучылася і ўжо на працягу многіх гадоў узначальвае раённую натарыяльную кантору. Яе муж, Юрый Пятровіч Журомскі, таксама смалевічанін. Па маміных кроках пайшла і іх дачка – Анастасія Юр’еўна Лобач, яна таксама выбрала прафесію юрыста і працуе ў натарыяльнай канторы горада Жодзіна. Таксама ў Жодзінскай натарыяльнай службе працуе і паралельна атрымлівае юрыдычную адукацыю і другая ўнучка Сяргея Антонавіча – Алеся Дзмітрыеўна Лашук.
Народная мудрасць сцвярджае: “Дзе нарадзіўся — там і прыгадзіўся”. Гэты трапны выраз, ці не найлепш для сям’і Лашукоў, згаданы.
Э.ПАТАПЧЫК.
Информацию читайте в номере 220 – 223 от 24.09.2011 г.