— У цэлым сітуацыя з надоямі на малочнатаварных фермах гаспадарак Смалявіччыны складваецца няблага, з рэалізацыяй — таксама, — зазначае ў размове намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Смалявіцкага раёна па жывёлагадоўлі Васілій Уладзіміравіч Броўкін.
— У цэлым сітуацыя з надоямі на малочнатаварных фермах гаспадарак Смалявіччыны складваецца няблага, з рэалізацыяй — таксама, — зазначае ў размове намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Смалявіцкага раёна па жывёлагадоўлі Васілій Уладзіміравіч Броўкін.
Падставы для стрыманага аптымізму спецыяліста вынікаюць з дадзеных, якія штодзень прадастаўляюцца ў райсельгасхарч і ўважліва аналізуюцца. Так, пагалоўе кароў на 1 верасня 2011 года ў гаспадарках раёна складала 10241 галаву, а на тую ж дату мінулага года — 9657 галоў. Па інфармацыі за 28 верасня надой ад каровы за апошні дзень быў 17,25 кілаграма, што на 0,49 кілаграма больш, чым на тую ж дату 2010 года. Найбольшы “плюс” (1,3 кілаграма) адносна мінулага года маюць жывёлаводы АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ”. Да таго ж, і надой ад каровы”белазаўцы” маюць добры — 19,34 кілаграма. Крыху больш — 19,37 кілаграма — дояць толькі ў ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта”, дзе прыбаўка ў параўнанні з мінулым годам складае 0,82 кілаграма. Увогуле, па надоі на карову ў параўнанні з мінулым годам плюсуюць усе гаспадаркі, акрамя ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка”. На ЗП “Штотц Агра-Сервіс” дояць 12,44 кілаграма (+ 0,24 кілаграма), на ПСУП “Азярыцкі-Агра” — 19,1 кілаграма (+0,32 кілаграма), у ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” — 15,43 кілаграма (+ 0,19 кілаграма), на РДУП Шыпяны-АСК” — 15,5 кілаграма (+1,28 кілаграма), на РСУП “Пятровічы” — 11,04 кілаграма (+ 0,83 кілаграма). На ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” надой ад каровы за апошні дзень склаў 17,6 кілаграма, што на 0,71 кілаграма менш, чым на тую ж дату 2010 года.
Адпаведна, і валавы надой з усіх гаспадарак Смалявіцкага раёна разам за апошні дзень склаў 109 працэнтаў да мінулагодняга аб’ёму. Такія ж працэнтныя суадносіны і па рэалізацыі малака за апошні дзень — 109 працэнтаў. Таварнасць склалася на ўзроўні 89 працэнтаў, тлустасць малака — 3,8 працэнта.
Валавы надой за апошні дзень узрос ва ўсіх гаспадарках. І зноў неабходна адзначыць, што ў параўнанні з мінулым годам найбольш — на 117 працэнтаў— павялічылі вал у АССП “Першамайскі”. Крыху меней — на 115 працэнтаў — узрос агульны аб’ём у ПСУП “Азярыцкі-Агра”. Далей ідуць РДУП “Шыпяны-АСК” і РСУП “Пятровічы” — па 110 працэнтаў, за імі — ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” (108 працэнтаў), ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка”(106 працэнтаў). Нязначную прыбаўку маюць ЗП “Штотц Агра-Сервіс” (102 працэнты) і ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” (101 працэнт).
Найвышэйшую таварнасць малака — 94 працэнты — маюць на ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка”, а з найвышэйшую тлустасцю — 4 працэнты — здаюць малако з фермаў ЗП “Штотц Агра-Сервіс”.
у завяршэнне адзначым, што і па валавым надоі з пачатку месяца сельгаспрадпрыемствы таксама забяспечылі станоўчую дынаміку. Рост у параўнанні з такім жа перыядам мінулага года складае 109 працэнтаў.
Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.
Информацию читайте в номере 226 – 229 от 1.10.2011 г.