МАЛАКО. АМАЛЬ ДВА З ПАЛОВАЙ МІЛЬЁНЫ КІЛАГРАМАЎ З ПАЧАТКУ МЕСЯЦА
Па дадзеных на 17 студзеня надой ад фуражнай каровы на сельгаспрадпрыемствах раёна за апошнія суткі склаў 15,82 кілаграма. У разрэзе гаспадарак гэты паказчык выглядае наступным чынам: РСУП “Пятровічы” — 10,05 кілаграма, СВК “Пліскі” — 13,33 кілаграма, РУСП “Зарэчча” — 14,15 кілаграма, ЗП “Штотц Агра-Сервіс” — 14,5 кілаграма, ПСУП “Азярыцкі-Агра” — 15,51 кілаграма, РУП “Шыпяны АСК” — 15,81 кілаграма, АССП “Першамайскі” РУВП “БелАЗ” — 16,68 кілаграма, ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” — 16,85 кілаграма, РУСВП “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — 17,17 кілаграма, РУП “Эксперыментальная база “Жодзіна” — 20,74 кілаграма. У параўнанні з адпаведнай датай мінулага года найбольшая прыбаўка па дзённаму надою ад фуражнай каровы на малочнатаварных фермах СВК “Пліскі” — плюс 2,21 кілаграма, зменшыўся надой толькі на РУП “Эксперыментальная база “Жодзіна” — мінус 0,44 кілаграма.

Рэалізацыя малака з пачатку месяца ў фізічнай вазе склала 2139231 кілаграм, або 104 працэнты да адпаведнага мінулагодняга паказчыка. У апошні справаздачны дзень большасць гаспадарак, за выключэннем РСУП ”Пятровічы”, здавала ўсё малако вышэйшым гатункам. А жывёлаводы ЗП “Штотц Агра-Сервіс” забяспечылі рэалізацыю малака гатункам “экстра”.
Валавы надой з пачатку месяца склаў 2465648 кілаграмаў, або 106 працэнтаў у параўнанні з аналагічным мінулагоднім паказчыкам. Заданне выканана на 99,3 працэнта.
І Ў КАЛЯДНЫЯ МАРАЗЫ
Палявыя работы не спыняюцца нават у калядныя маразы. Канечне, іх не так шмат, як падчас сяўбы або жніва. Сёння асноўны клопат — вывазка арганічных угнаенняў. Каб забяспечыць будучы ўраджай арганікай пад поўную патрэбу, трэба нарыхтаваць яе не меней за 565 тысяч тон. Сельгаспрадпрыемствамі па стану на 18 студзеня нарыхтавана 302001тона (73 працэнты ад задання), вывезена 219282 тоны.
На палі арганічныя ўгнаенні сельгаспрадпрыемствы вывозяць як уласнай тэхнікай, так і з прыцягненнем старонніх арганізацый. Як заўсёды, найбольшую дапамогу ў гэтай справе аказваюць прыватнае унітарнае прадпрыемства “Смалявічы – Сузон” і адкрытае акцыянернае таварыства “Смалявіцкі райаграсервіс”.
Кар.»КС».