У некалькіх апошніх нумарах газеты мы, разглядаючы працу сельгаспрадпрыемстваў раёна па атрыманні такога віду прадукцыі, як малако, з задавальненнем адзначалі станоўчыя тэндэнцыі. Раён дэманструе рост у параўнанні з 2010 годам як па валавай вытворчасці малака, так і па надоях ад фуражнай каровы.
У некалькіх апошніх нумарах газеты мы, разглядаючы працу сельгаспрадпрыемстваў раёна па атрыманні такога віду прадукцыі, як малако, з задавальненнем адзначалі станоўчыя тэндэнцыі. Раён дэманструе рост у параўнанні з 2010 годам як па валавай вытворчасці малака, так і па надоях ад фуражнай каровы.
Тым не менш, гаспадаркам трэба працягваць працаваць у кірунку павелічэння вытворчасці малака. Перспектывы далейшага росту вытворчасці малака бачацца ў некалькіх кірунках. Канечне ж, трэба дбаць пра якасць рыхтуемых травяністых і іншых кармоў, збалансаванасць рацыёнаў кармлення. Неабходна таксама паляпшаць генетычны патэнцыял дойнага статка. Аднымі з важнейшых умоў поспеху з’яўляецца асемяненне, як лічаць спецыялісты райсельгасхарчу, і атрыманне цялят.
За 9 месяцаў бягучага года на сельгаспрадпрыемствах раёна асемянілі 14181 галаву БРЖ (+ 678 галоў ў параўнанні з тым жа перыядам мінулага года), у тым ліку кароў — 9407 галоў (+153 галавы), цёлак — 4774 галавы (+ 525 галоў). Па гэтым паказчыку ўсе гаспадаркі, акрамя РСУП “Пятровічы” (“мінус” 34 галавы) і ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” (“мінус” 89 галоў) дэманструюць станоўчы рост. Так, на ЗП “Штотц АграСервіс” асемянілі на 39 галоў больш, на ПСУП “Азярыцкі-Агра” — на 301 галаву больш, на АССП “Першамайскі ААТ “БелАЗ” — на 70 галоў больш, у ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — на 238 галоў больш, у ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” — на 109 галоў больш, на РДУП “Шыпяны-АСК” — на 44 галавы больш.
У сярэднім па раёну ў разліку на 100 кароў асемянілі цёлак — 48 галоў. Па гэтым паказчыку ў лідэрах АССП “Першамайскі”, дзе асемянілі 66 цёлак у разліку на 100 кароў (+ 7 галоў да 2010 года), РСУП “Пятровічы” — асемянілі 59 цёлак на 100 кароў (+ 23 галавы). Горш праведзена гэтая праца на ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта”, дзе асемянілі за 9 месяцаў 38 цёлак на 100 кароў (“мінус” 7), і на ЗП “Штотц АграСервіс” — 38 галоў (+2 галавы).
На першы погляд, негатыўнай выглядае сітуацыя з атрыманнем жывых цялят за 9 месяцаў 2011 года. Так, усяго па раёну іх атрымана 8373 галавы, што на 187 галоў менш, чым за той жа перыяд мінулага года. Аднак, калі паглядзець на той жа паказчык за першае паўгоддзе, калі “мінус” складаў 612 галоў, то можна бачыць тэндэнцыю да выпраўлення сітуацыі. Спецыялісты-жывёлаводы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Смалявіцкага райвыканкама запэўніваюць, што ў бліжэйшы час пачынаюцца масавыя расцёлы, і па выніках года павінен атрымацца станоўчы вынік. У разрэзе гаспадарак недаатрымалі цялят ДП “ЖодзінаАгра- ПлемЭліта” (“мінус” 221 галава), ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” (“мінус” 50 галоў), ЗП “Штотц Агра-Сервіс” (“мінус” 34 галавы) і РСУП “Пятровічы” (“мінус” 15 галоў). У АССП “Першамайскі” атрымалі на 77 галоў прыплоду больш, у ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — на 53 галавы больш, на РДУП “Шыпяны-АСК” — на 2 галавы больш, на ПСУП “Азярыцкі-Агра” — на 1 галаву больш.
Выхад цялят на 100 кароў і цёлак за 9 месяцаў склаў па раёну 70 галоў, што на 7 галоў меней, чым за той жа мінулагодні перыяд. Найвышэйшы гэты паказчык у АССП “Першамайскі” і ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — па 82 галавы. Самы нізкі — на ЗП “Штотц Агра-Сервіс” і РСУП “Пятровічы” (56 і 55 галоў адпаведна).
Кожны выпадак з’яўлення на фермах мёртванароджаных цялят разглядаецца, як надзвычайная сітуацыя. Тым не менш, яны ўсё ж здараюцца. Так, за 9 месяцаў бягучага года такіх выпадкаў зарэгістравана 537. Трэба адзначыць, што гэта лічба на 21 менш, чым за той жа час у 2010 годзе. А вось выпадкаў абортаў стала болей — 325 (у 2010 годзе — 226).
Зменьшылася колькасць выпадкаў мёртванароджанасці цялят у такіх гаспадарках як АССП “Першамайскі”, РДУП “Шыпяны-АСК”, РСУП “Пятровічы” і ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта”, а колькасць абортаў паменьшылася толькі на фермах ААТ “Смалявіцкі райагасервіс”.
Найвышэйшыя сярэднесутачныя прывагі рамонтных цёлак з пачатку года былі ў ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” — 708 грамаў, ПСУП “Азярыцкі-Агра” — 681 грам, ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — 668 грамаў. Самыя нізкія прывагі зафіксаваны на РСУП “Пятровічы” — 527 грамаў, што на 14 грамаў меней, чым за 9 месяцаў мінулага года. У цэлым па раёну сярэднесутачныя прывагі рамонтных цёлак за тры кварталы склалі 643 грамы, што на 32 грамы больш, чым за той жа перыяд 2010 года.
У цэлым па раёну ў асноўны статак уведзена 3128 першацёлак, што на 149 галоў меней, чым за той жа перыяд года мінулага. Больш першацёлак, чым у мінулым годзе, у асноўны статак уведзена толькі на ЗП “Штотц Агра-Сервіс” (на 125 галоў), ААТ “Смалявіцкая птушкафабрыка” (на 109 галоў) і ў АССП “Першамайскі” (на 67 галоў). Аднак яшчэ раз нагадаем: спецыялісты аддзела жывёлагадоўлі ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама ўпэўнены, што па выніках чатырох кварталаў сітуацыя з атрыманнем цялят і ўводам першацёлак у асноўны статак павінна быць выпраўлена.
Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.
Информацию читайте в номере 238 – 241 от 15.10.2011 г.