Па стану на 1 кастрычніка пагалоўе дойнага статка на фермах сельгаспрадпрыемстваў раёна складала 10260 кароў, а на тую ж дату мінулага года — 9748 галоў. Па звестках упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Смалявіцкага райвыканкама надой ад каровы за апошні дзень (23 кастрычніка) складаў 16,37 кілаграма малака, што на 1,12 кілаграма больш, чым на тую ж дату 2010 года.
Па стану на 1 кастрычніка пагалоўе дойнага статка на фермах сельгаспрадпрыемстваў раёна складала 10260 кароў, а на тую ж дату мінулага года — 9748 галоў. Па звестках упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Смалявіцкага райвыканкама надой ад каровы за апошні дзень (23 кастрычніка) складаў 16,37 кілаграма малака, што на 1,12 кілаграма больш, чым на тую ж дату 2010 года. Па гэтаму паказчыку “плюсуюць” усе гаспадаркі. Найбольшая прыбаўка ў АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ”, дзе ў мінулым годзе даілі 16,32 кілаграма ад каровы, а ў гэтым годзе — 18,84 кілаграма. Першамайцы апярэдзілі нават шматгадовага лідэра — ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта”. Жодзінцы маюць 18,68 кілаграма малака ад каровы з “плюсам” у 1,01 кілаграма. Добрыя паказчыкі і ў ПСУП “Азярыцкі-Агра”, дзе ў мінулым годзе даілі 16,73 кілаграма ад каровы, а ў бягучым — 18,25 кілаграма. Некалькі меней надой ад каровы на фермах ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — 16,26 кілаграма, што на 0,43 кілаграма больш, чым па стану на 23 кастрычніка 2010 года. Жывёлаводы РДУП “Шыпяны-АСК” маюць па 14,75 кілаграма малака ад каровы, што на 1,42 кілаграма болей, чым у мінулым годзе. На 300 грамаў — з 12,2 кілаграма да 12,5 кілаграма — “падрос” надой на ЗП “Штотц Агра-Сервіс”. Жывёлаводы ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” забяспечылі прыбаўку ў 0,41 кілаграма і дояць зараз па 11,63 кілаграма ад каровы. На РСУП “Пятровічы” хоць і значна — на 1,38 кілаграма — павялічыўся надой ад каровы, гэты паказчык усё яшчэ застаецца самым нізкім у раёне. Тут маюць толькі 10,8 кілаграма малака ад каровы.
Валавы надой малака з пачатку месяца ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыўся на 13 працэнтаў.
У кожнай гаспадарцы ёсць фермы-лідэры. Найвышэйшы надой як у гаспадарцы, так і ў раёне забяспечылі жывёлаводы малочнатаварнай фермы “Бярозавіца” ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта”. Тут па стану на 23 кастрычніка мелі па 26,26 кілаграма малака ад фуражнай каровы. Неблагі — 18,67 кілаграма — надой і на МТФ “Жажэлка” гэтай гаспадаркі. Другое месца ў раёне таксама ў жывёлаводаў ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта”. На МТФ “Комплекс” дадзенай гаспадаркі дояць па 24,77 кілаграма малака ад каровы.На трэцім месцы ў раёне лідэр ПСУП “Азярыцкі-Агра” — малочнатаварны комплекс “Вішня”, дзе надой ад фуражнай каровы складае 23,15 кілаграма. Найвышэйшы — 20,57 кілаграма — надой сярод сямі малочнатаварных ферм ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” на МТФ “Юр’ева”. У АССП “Першамайскі” маецца дзве МТФ — “Слабада” і “Ворат”. На першай надой ад каровы складае 19,88 кілаграма, на другой — 18,44 кілаграма.
Усяго ж у раёне дзейнічаюць 31 комплекс і МТФ. Звыш дваццаці пяці кілаграмаў малака ад фуражнай каровы дояць на адной ферме. Ад дваццаці да дваццаці пяці кілаграмаў — на трох МТФ. Ад пятнаццаці да дваццаці кілаграмаў — на трынаццаці МТФ. Ад дзесяці да пятнаццаці кілаграмаў — на трынаццаці МТФ. Меней дзесяці кілаграмаў ад каровы маюць на адной малочнатаварнай ферме.
Паводле інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу падрыхтаваў Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.
Информацию читайте в номере 248 – 249 от 26.10.2011 г.
<!—EndFragment—>