У кожнай мясцовасці ёсць “змрокавыя” або “чорныя зоны”, якія карыстаюцца дрэннай славай. І калі ў вёсках такія “нядобрыя” месцы папросту абыходзяць бокам і стараюцца не будаваць там дамы, то пры праектаванні гарадской забудовы або пракладванні дарог на “дзіцячыя страшылкі” ніхто ўвагі не звяртае. А магчыма, вельмі дарэмна.

 

У кожнай мясцовасці ёсць “змрокавыя” або “чорныя зоны”, якія карыстаюцца дрэннай славай. І калі ў вёсках такія “нядобрыя” месцы папросту абыходзяць бокам і стараюцца не будаваць там дамы, то пры праектаванні гарадской забудовы або пракладванні дарог на “дзіцячыя страшылкі” ніхто ўвагі не звяртае. А магчыма, вельмі дарэмна.

Асабліва жудасна, калі “чорныя зоны” прыходзяцца на аўтадарогі. Такія прамежкі адзначаны вянкамі і крыжыкамі – сімволікай заўчасна абарваных жыццяў. На вялікі жаль, даводзіцца канстатаваць, што такое месца ёсць і на Валожыншчыне. Гэта даволі ажыўлены ўчастак аўтадарогі Мінск-Гродна, якім карыстаюцца многія жыхары рэспублікі. Праходзіць ён ад паста вагагабарытнага кантролю да вёскі Бабровічы, і  ў супрацоўнікаў аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі Валожынскага РАУС даўно  і не без падстаў  набыў дрэнную рэпутацыю. На кавалку трасы працягласцю 10 кіламетраў за апошнія пяць гадоў адбылася анамальна вялікая колькасць аварый, у якіх загінулі 19 чалавек. За той жа прамежак часу на ўсёй астатняй дарозе ахвярамі ДТЗ сталі 12 небаракаў. Прычым, кожнае з дарожна-транспартных здарэнняў адбывалася роўна праз год – у верасні. Містыка?..

Тое, што на першы погляд можа падацца плодам неўтаймоўнай фантазіі, пры дэтальным разглядзе наводзіць на пэўныя роздумы. Нельга сказаць, што гэты ўчастак шашы небяспечны з-за ям і выбоін – наадварот, асфальтавае пакрыццё тут утрымліваецца ў належным стане. Дык чаму ж тады так шмат аварый здарылася на роўнай дарозе, ды яшчэ пры спрыяльных умовах надвор\’я? Верагодна, траса сапраўды падсцерагае неасцярожных…

Апошнімі ахвярамі “чорнай зоны” нядаўна сталі 3 хлопцы і дзве дзяўчыны, якія на аўтамабілі выехалі на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуліся з другой машынай. Двое маладых людзей памерлі на месцы, адна з дзяўчын не дачакала да бальніцы. Летась на тым жа самым месцы адбылася аналагічная трагедыя: вадзіцель мікрааўтобуса “выруляваў” на сустрэчную і праз некалькі імгненняў урэзаўся ў аўто. Тады загінулі двое… Супрацоўнікі аддзялення ДАІ РАУС спрабуюць знайсці тлумачэнні таму, што адбываецца на гэтым участку трасы. На першую прыступку яны выносяць бескультурныя паводзіны вадзіцеляў на дарозе. Гэта месца не даруе “падразанні”, спаборніцтвы ў хуткасці і манеўранасці і астатнія “атрыбуты” непатрэбнага ліхацтва, характэрныя для многіх удзельнікаў руху. З іншага боку, даны ўчастак трасы тоіць небяспеку яшчэ і таму, што тут заканчваецца спадарожны двухпалосны рэжым язды. У прыцемках, з’ехаўшы на “аднакалейку”, лёгка збунтавацца і трапіць у аварыю. Як трэці варыянт, разглядаецца той факт, што сёння ў дарожным руху ўдзельнічае многа дарагіх аўто. Нягледзячы на шчыльны транспартны паток, іх уладальнікі гатовы ўсё мацней націскаць на акселератар, каб абагнаць больш “ціхаходныя” машыны. У выніку – колькасць вянкоў на абочыне расце. 

Сяргей САДОЎСКІ.

Подробную информацию читайте в номере 248 – 249  от 26.10.2011 г.

 

<!—EndFragment—>