Пагалоўе дойных кароў на фермах сельскааспадарчых прадпрыемстваў раёна па стану на 1 лістапада 2011 года складала 10300 галоў, год назад — 9797 галоў. Нязменным засталося пагалоўе на ЗП “Штотц Агра – Сервіс” (820 галоў) і ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” (705 галоў). На ПСУП “Азярыцкі – Агра” дойны статак складае 2000 галоў (год назад — 1857 галоў), у АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ” — 800 галоў (695 галоў), у ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — 1990 галоў (1820 галоў), на РДУП “Шыпяны – АСК” — 800 галоў (795 галоў), на РСУП “Пятровічы” — 625 галоў (620 галоў), на ДП “ЖодзінаАграПлем- Эліта” — 2560 галоў (2485 галоў).
Пагалоўе дойных кароў на фермах сельскааспадарчых прадпрыемстваў раёна па стану на 1 лістапада 2011 года складала 10300 галоў, год назад — 9797 галоў. Нязменным засталося пагалоўе на ЗП “Штотц Агра – Сервіс” (820 галоў) і ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” (705 галоў). На ПСУП “Азярыцкі – Агра” дойны статак складае 2000 галоў (год назад — 1857 галоў), у АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ” — 800 галоў (695 галоў), у ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — 1990 галоў (1820 галоў), на РДУП “Шыпяны – АСК” — 800 галоў (795 галоў), на РСУП “Пятровічы” — 625 галоў (620 галоў), на ДП “ЖодзінаАграПлем- Эліта” — 2560 галоў (2485 галоў).
Валавы надой малака ў сельгаспрадпрыемствах раёна за два тыдні месяца (па дадзеных на 13 лістапада 2011 года) склаў 113 працэнтаў да аналагічнага перыяду мінулага года. За гэты адрэзак часу жывёлаводы раёна забяспечылі больш за 2149 тон сваёй асноўнай прадукцыі (больш, чым 1905 тон — у мінулым годзе). Вал павялічылі на ўсіх прадпрыемствах, акрамя ЗП “Штотц Агра – Сервіс”. На замежным прадпрыемстве не дабралі аднаго працэнта да мінулагодняга ўзроўню, а вось найбольш важкую прыбаўку мае малочная галіна ПСУП “Азярыцкі-Агра” і АССП “Першамайскі”. У абедзвюх гаспадарках прыбаўка па валу склала 23 працэнты. На 16 працэнтаў больш надаілі ў РСУП “Пятровічы”, на 15 працэнтаў — на ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка”. Па 8 працэнтаў прыбавілі на ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” і РДУП “Шыпяны – АСК”, 7 працэнтаў — ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта”. Надой ад каровы з пачатку месяца ў параўнанні з такім жа перыядам 2010 года найбольш павялічыўся на фермах ПСУП “Азярыцкі – Агра”. Калі ў мінулым годзе за трынаццаць дзён лістапада тут мелі 202,76 кілаграма малака ад каровы, то ў гэтым годзе — 231,2 кілаграма (“плюс” 28,44 кілаграма). Па гэтаму паказчыку істотная — 18,31 кілаграма — прыбаўка маецца ў РСУП “Пятровічы”. Але, з улікам таго, што за два тыдні лістапада ў мінулым годзе тут мелі толькі 121,85 кілаграма малака ад каровы, то трэба адзначыць, што рэзервы для росту на гэтым прадпрыемстве яшчэ вялікія. Найбольш малака ад каровы — 236,2 кілаграма — мелі на ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” (у мінулым годзе — 228,01 кілаграма). У АССП “Першамайскі” надаілі 224,17 кілаграма малака ад каровы, што на 13,92 кілаграма больш, чым у мінулым годзе. У ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — 209,74 кілаграма (“плюс” 10,91 кілаграма); на РДУП “Шыпяны – АСК” — 186,06 кілаграма (“плюс” 13,19 кілаграма); у ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” — 165,14 кілаграма (“плюс” 12,55 кілаграма). Самы нізкі надой ад каровы на ЗП “Штотц Агра – Сервіс” — 161,77 кілаграма, што на 1,65 кілаграма меней, чым мела гэта гаспадарка за трынаццаць дзён лістапада 2010 года.
Рэалізацыя малака ў фізічнай вазе з сельгаспрадпрыемстваў раёна склала больш за 1951 тону (118 працэнтаў да аналагічнага мінулагодняга перыяду). Таварнасць малака склалася на ўзроўні 90,8 працэнта. Найбольш павялічылі рэалізацыю малака з ПСУП “Азярыцкі – Агра” (130 працэнтаў да мінулагодняга паказчыка) і АССП “Першамайскі” (127 працэнтаў). За імі ідуць ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка (122 працэнты), РСУП “Пятровічы” (119 працэнтаў), РДУП “Шыпяны – АСК” (115 працэнтаў), ДП “ЖодзінаАгра- ПлемЭліта” і ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” (па 112 працэнтаў). Знізілася рэалізацыя малака з ЗП “Штотц Агра-Сервіс” (99 працэнтаў). Найвышэйшы працэнт таварнасці маюць жывёлаводы ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” — 94 працэнты, самы нізкі — 89 працэнтаў — РСУП “Пятровічы”.
Найвышэйшая тлустасць рэалізаванага малака 13 лістапада была на ЗП “Штотц Агра – Сервіс” і РСУП “Пятровічы” — 4 працэнты. Тлустасць малака, якое здавалі ў гэты дзень з ПСУП “Азярыцкі – Агра” і ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка”, — 3,9 працэнта, з усіх астатніх сельгаспрадпрыемстваў — 3,7 працэнта.
За апошні дзень гатункам “Экстра” перапрацоўшчыкам было здадзена 74 працэнты малака. Пры гэтым такія прадпрыемствы як ЗП “Штотц Агра – Сервіс”, ПСУП “Азярыцкі – Агра”, АССП “Першамайскі”, ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” і ДП “ЖодзінаАграПлем- Эліта” ўсё здадзенае малако паставілі гатункам “Экстра”. А вось ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” ўсё малако паставіла вышэйшым гатункам. З РСУП “Пятровічы” на перапрацоўчыя прадпрыемствы 54 працэнты малака было пастаўлена гатункам “Экстра”, а астатняе — вышэйшым гатункам. З РДУП “Шыпяны-АСК” гатункам “Экстра” было здадзена 24 працэнты прадукцыі, астатняе — вышэйшым гатункам.
Па інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Смалявіцкага райвыканкама падрыхтаваў Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.
Информацию читайте в номере 265 – 266 от 16.11.2011 г.