Мяркуючы па аператыўнай інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Смалявіцкага райвыканкама на 27 лістапада, жывёлагадоўчая галіна аграпрамысловага комплексу раёна ў цэлым павінна справіцца з месячным заданнем па асемяненню буйной рагатай жывёлы, атрыманню прыплоду. За 27 дзён лістапада асемянілі 760 кароў (98 працэнтаў ад задання), 429 цёлак (89 працэнтаў ад задання). 

 

Мяркуючы па аператыўнай інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Смалявіцкага райвыканкама на 27 лістапада, жывёлагадоўчая галіна аграпрамысловага комплексу раёна ў цэлым павінна справіцца з месячным заданнем па асемяненню буйной рагатай жывёлы, атрыманню прыплоду. За 27 дзён лістапада асемянілі 760 кароў (98 працэнтаў ад задання), 429 цёлак (89 працэнтаў ад задання). 

 Але ж трэба адзначыць, што сітуацыя ў разрэзе асобных гаспадарак выглядае не так адназначна. Так, калі ў ПСУП “Азярыцкі – Агра” заданне па асемяненню кароў выканана на 124 працэнты, у РДУП “Шыпяны – АСК” і РСУП “Пятровічы” — на 100 працэнтаў, у АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ” і ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” — на 98 працэнтаў, у ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — на 94 працэнты, на ЗП “Штотц Агра – Сервіс” — на 88 працэнтаў, то ў ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” — толькі на 56 працэнтаў. Падобная сітуацыя і з выкананнем задання па асемяненню цёлак. Тут псуе статыстыку і ўласныя паказчыкі ЗП “Штотц Агра – Сервіс”, дзе заданне выканалі на толькі на 49 працэнтаў. У ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” асемянілі 74 працэнты цёлак ад запланаванага, у ПСУП “Азярыцкі – Агра” — 82 працэнты, у РДУП “Шыпяны – АСК” — 86 працэнтаў, на ДП “ЖодзінаАграПлем- Эліта” — 89 працэнтаў, у АССП “Першамайскі” — 96 працэнтаў, у ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — 98 працэнтаў, у РСУП “Пятровічы” — 106 працэнтаў.

З пачатку месяца сельгаспрадпрыемствамі раёна атрымана 832 галавы цялят (за такі ж перыяд 2010 года — 649 галоў), у тым ліку ад кароў — 474 галавы. Заданне па атрыманні цялят выканана раёнам на 84 працэнты. У той жа час РДУП “Шыпяны – АСК” і РСУП “Пятровічы” ужо перавыканалі заданне (108 і 102 працэнты адпаведна), ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” выканала месячнае заданне на 100 працэнтаў, ДП “ЖодзінаАграПлем- Эліта” — на 88 працэнтаў, АССП “Першамайскі” — на 86 працэнтаў, ЗП “Штотц Агра – Сервіс” — на 69 працэнтаў, ПСУП “Азярыцкі – Агра” — на 68 працэнтаў, ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” — на 48 працэнтаў.

З пачатку года на сельгаспрадпрыемствах раёна асемянілі 15370 галоў БРЖ, у тым ліку 10167 кароў і 5203 цёлкі. Атрымалі 9205 галоў цялят, што на 4 галавы меней, чым на тую ж дату мінулага года.

Закуп маладняку ў насельніцтва мог бы з’яўляцца адной з крыніц павелічэння пагалоўя ў сельгаспрадпрыемствах. Але ж, на жаль, пагалоўе буйной рагатай жывёлы на падворках з кожным годам скарачаецца. З улікам скарачэння колькасці пагалоўя ў прыватным сектары, штогод змяншаецца і колькасць дамоў кантрактацыі на закуп маладняку. Так, заключана 127 дамоў кантрактацыі — 46 дамоў паміж прыватнікамі і АССП “Першамайскі”, 39 дамоў з РДУП “Шыпяны – АСК”, 31 дамова з ДП “ЖодзінаАграПлем- Эліта”, 9 дамоў з РСУП “Пятровічы” і па адной дамове з ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” і ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс”. У фізічных асоб ужо закуплена 116 галоў маладняку агульнай вагой 9,974 тоны. Сярэдняя вага адной закупленай галавы маладняку склала 85,98 кілаграма. На аплату за набыты маладняк сельгаспрадпрыемствы выдаткавалі 132039 тысяч рублёў.

Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.

Информацию читайте в номере 277 – 278  от 30.11.2011 г.