19 мая горад Стоўбцы сабраў маладых і таленавітых музыкантаў з усёй вобласці. У абласным свяце-конкурсе “Сымон-музыка”, прысвечаным 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, прынялі ўдзел і два калектывы Смалявіцкай дзіцячай школы мастацтваў.
19 мая горад Стоўбцы сабраў маладых і таленавітых музыкантаў з усёй вобласці. У абласным свяце-конкурсе “Сымон-музыка”, прысвечаным 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, прынялі ўдзел і два калектывы Смалявіцкай дзіцячай школы мастацтваў.
Конкурсная праграма ўключала творчыя спаборніцтвы ў дзвюх намінацыях: лепшых выбіралі сярод ансамбляў і аркестраў. Інструментальны ансамбль “Клавіс” і аркестр народных інструментаў дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Мар’яны Міхайлаўны Кіслых прадставілі на конкурсе па два творы, адзін з якіх – беларускага аўтара. І прадставілі вельмі паспяхова. Калектыў журы ацаніў яркія выступленні смалевічан: “Клавіс” стаў лаурэатам II ступені, а аркестр народных інструментаў заваяваў галоўную ўзнагароду свята-конкурсу – Гран-пры. Усе, без выключэння, калектывы атрымалі дыпломы за ўдзел у мерапрыемстве.
Варта адзначыць таксама настаўніка па класу ўдарных інструментаў Рамана Валер’евіча Цябута і былую выпускніцу Смалявіцкай ДШМ Кацярыну Гарашчанка, якая суправаджала смалявіцкую дэлегацыю на конкурсе ў якасці ілюстратара. “Без дапамогі гэтых людзей, – кажа Мар’яна Міхайлаўна, – магло б не быць і перамог.”
Высокія ўзнагароды, безумоўна, сталі вынікам не аднаго года напружанай працы таленавітага кіраўніка Мар’яны Міхайлаўны Кіслых і яе адораных выхаванцаў. Спадзяемся хутка даведацца пра новыя дасягненні, а пакуль што – плённай працы!
Карр. “КС”.
На здымку: Мар’яна Міхайлаўна Кіслых з выхаванцамі пасля паспяховага выступлення на абласным свяце-конкурсе “Сымон-музыка”.
Фота з архіву ДШМ.
Информацию читайте в номере 120 – 122 от 30.05.2012 г.