У гэтым годзе сельгаспрадпрыемствы раёна плануюць нарыхтаваць 69,9 тысячы тон кармавых адзінак, а ў разліку на ўмоўную галаву жывёлы — 26,1 цэнтнера кармавых адзінак. У цэлым па раёну па стану на 12 ліпеня нарыхтавана 23,69 тысячы тон кармавых адзінак (34 працэнты ад запланаванага), а ў разліку на ўмоўную галаву — 10,28 цэнтнера кармавых адзінак (39,4 працэнта).

Добра арганізавана праца па нарыхтоўцы кармоў у РСУП ”Пятровічы”, дзе ўжо маюць 15,75 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву, у ПСУП “Азярыцкі – Агра” — 14,64 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву. У ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” нарыхтавана ў разліку на ўмоўную галаву жывёлы 10,88 цэнтнера кармавых адзінак, у ДП  “ЖодзінаАгра- ПлемЭліта” — 9,73 цэнтнера кармавых адзінак, у ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — 9,02 цэнтнера, у РУП “Шыпяны – АСК” — 8,65 цэнтнера, у АССП “Першамайскі” — 5,58 цэнтнера, у ЗП “Штотц Агра – Сервіс” — 4,51 цэнтнера.

Адзначым, што ў сярэднім па раёну сельгаспрадпрыемствамі ўжо нарыхтавана 60 працэнтаў ад запланаванага аб’ёму сена, 66 працэнтаў сенажу. Да нарыхтоўкі сіласу, па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама за 12 ліпеня, яшчэ не прыступалі.

Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.

Информацию читайте в номере 157-160  от 14.07.2012 г.