На бягучы год Мінаблвыканкамам раёну даведзена даволі высокае заданне па намалоту зерня. 123 тысячы тон у бункернай вазе, уключаючы кукурузнае зерне, павінны намалаціць смалявіцкія аграрыі. Асобным радком — зерневыя, якіх трэба намалаціць 95,5 тысячы тон у бункернай вазе.

Намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Смалявіцкага райвыканкама Міхаіл Генадзьевіч Толкач у гутарцы з нашым карэспандэнтам зазначыў, што сельгаспрадпрыемствамі раёна зроблена ўсё магчымае, каб атрымаць добры ўраджай.

На бягучы год Мінаблвыканкамам раёну даведзена даволі высокае заданне па намалоту зерня. 123 тысячы тон у бункернай вазе, уключаючы кукурузнае зерне, павінны намалаціць смалявіцкія аграрыі. Асобным радком — зерневыя, якіх трэба намалаціць 95,5 тысячы тон у бункернай вазе.

Намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Смалявіцкага райвыканкама Міхаіл Генадзьевіч Толкач у гутарцы з нашым карэспандэнтам зазначыў, што сельгаспрадпрыемствамі раёна зроблена ўсё магчымае, каб атрымаць добры ўраджай.

У першыя прамежкавыя вынікі — на ўборцы рапсу — яскрава адлюстроўваюць рэзультатыўнасць намаганняў. Усяго ў гэтым годзе гэтую культуру неабходна ўбраць з 4850 гектараў, у тым ліку азімага рапсу — 4690 гектараў. Для ўборкі рапсу задзейнічаны камбайны беларускай вытворчасці КЗС-10 і КЗС-12, укамплектаваныя “рапсавымі сталамі” ў колькасці 50 адзінак. Нагрузка на адзін камбайн невысокая — 94 гектары, а значыць да моманту масавай уборкі зерневых большасць гэтых камбайнаў можна будзе “перакінуць”. Да ўборкі рапсу ўжо прыступілі чатыры гаспадаркі. У сярэднім па раёну, па стану на 18 ліпеня, ураджайнасць азімага рапсу складае 21 цэнтнер з гектара. Найлепшы паказчык у ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта”, дзе намалочваюць 27 цэнтнераў з гектара, і ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — 21 цэнтнер з гектара. У мінулым годзе выніковая лічба па рапсу складала 20,5 цэнтнера з гектара. Калі ўлічваць, што традыцыйна ў першую чаргу ўбіраюцца не самыя лепшыя ўчасткі, то можна разлічваць на вынік па рапсу лепшы, чым у 2011 годзе.

Пры наяўнасці нармальных умоў надвор’я масавая ўборка зерневых і зернебабовых можа пачацца ўжо праз некалькі дзён. Ранніх зерневых і зернебабовых культур, якія неабходна абмалаціць у першую чаргу, маецца 21088 гектараў. На ўборцы зерневых будзе задзейнічана 115 камбайнаў. Нагрузка на адзін камбайн у сярэднім складае 183 гектары. Можна з упэўненасцю казаць пра дастаткова высокую тэхнічную забяспечанасць сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. Дадзенай колькасцю тэхнікі збожжа можна прыбраць за 14 рабочых дзён.

Па ацэнцы спецыяліста-раслінавода М.Г.Толкача, у гэтым годзе хлебаробы Смалявіччыны вырасцілі добры ўраджай. Гэтаму садзейнічала і добрая перазімоўка, з якой выйшлі, не страціўшы ніводнага гектара, і поўны комплекс работ па догляду  азімых і яравых. Пакуль што і надвор’е, за выключэннем выпадкаў шквалістых ветраў і граду, спрыяла. Каля трыццаці працэнтаў плошчаў збожжа палеглае, але гэта лічба магла б быць і яшчэ вышэйшай, калі б не прымяняліся рэгулятары росту раслін. Негатыўныя наступствы палегліцы будуць зведзены да мінімуму яшчэ і дзякуючы таму, што ўсе камбайны, якія будуць працаваць на пашкоджаных нівах, аснашчаны сцеблепад’ёмнікамі.

У дадзены момант завяршаецца рамонт усёй тэхнікі, якая будзе задзейнічана на жніве. Упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама створана спецыяльная камісія па прыёмцы тэхнікі. Ва ўсіх гаспадарках правяраецца кожны камбайн не толькі на спраўнасць, а яшчэ і на герметызацыю, каб выключыць страты зерня, на аснашчанасць сродкамі пажаратушэння і іншым абсталяваннем.

Традыцыйна, для работнікаў, што будуць задзейнічаны на жніве, будзе арганізавана харчаванне, распрацоўваюцца ўмовы спаборніцтва.

Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.

Информацию читайте в номере 163-166  от 21.07.2012 г.