Выдатны ўраджай зерневых сабралі ў гэтым годзе аграрыі Смалявіччыны. Сто тысяч тон — гэта ўнушальная лічба, гэта — вынік напружанай працы соцень людзей, чыімі рукамі забяспечваецца наш з вамі дабрабыт.
Упэўнены, што прадстаўнікі нашага раёну ў складзе дэлегацыі Мінскай вобласці, якія сёння знаходзяцца на фестывалі-кірмашы працаўнікоў сяла “Дажынкі – 2012” у горадзе Горкі Магілёўскай вобласці, могуць з гонарам прадстаўляцца: “Мы — са Смалявічаў!”

Узначаліў міні-дэлегацыю нашага раёна старшыня Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэту Міхаіл Гаўрылавіч Загорцаў. Разам з ім у сельскагаспадарчую “сталіцу” гэтага года адправіліся дырэктар Рэспубліканскага сельскагагспадарчага дачэрняга ўнітарнага прадпрыемства “Шыпяны – АСК” Віталій Мікалаевіч Казлоў, старшы камбайнер замежнага прыватнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Штотц Агра – Сервіс” Анатолій Генадзьевіч Яскевіч, вадзіцель адкрытага акцыянернага таварыства “Смалявіцкі райаграсервіс” Уладзімір Міхайлавіч Ходас і вадзіцель прыватнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Смалявічы – Сузон” Сяргей Адамавіч Арцімовіч.
РСДУП “Шыпяны – АСК” у гэтым годзе з’яўляецца лідарам па ўраджайнасці зерневых культур. Больш за шэсцьдзесят цэнтнераў з гектара намалацілі дбайныя працаўнікі гэтай гаспадаркі.
Старшы камбайнер ЗП “Штотц Агра – Сервіс” А.Г.Яскевіч на камбайне CLAAS Lexion-600 намалаціў 4014,8 тоны, убраўшы 847,6 гектара зерневых, рапсу, шматгадовых траў.
Вадзіцель ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс У.М.Ходас на аўтамабілі МАЗ-555102 грузапад’ёмнасцю 10 тон перавёз 5009,150 тоны зерня.
Вадзіцель ПВУП “Смалявічы – Сузон” С.А.Арцімовіч на аўтамабілі ГАЗ-САЗ-5307 грузапад’ёмнасцю 4 тоны перавёз 1908,7 тон зерня.
Калі рыхтаваўся гэты матэрыял, галоўная інтрыга — хто стане пераможцамі на “Дажынках – 2012” — была яшчэ наперадзе. Але вопыт мінулых гадоў падказвае, што ў прадстаўнікоў Смалявіцкага раёна ўзнагароды абавязкова будуць!
Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.
Информацию читайте в номере 217 – 220 от 22.09.2012 г.