Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Смалявіцкага райвыканкама за 17 кастрычніка валавы надой малака на малочнатаварных фермах сельгаспрадпрыемстваў раёна з пачатку месяца склаў 3179,955 тоны (101,4 працэнта да задання і 107 працэнтаў адпаведна той жа даты ў 2011 годзе).

З даведзеным заданнем па аб’ёму вытворчасці малака спраўляюцца  ў РУП “Шыпяны – АСК” (140 працэнтаў да задання і 105 працэнтаў да мінулагодняга паказчыка), ААТ “Смалявіцкі райагарсервіс” (105,6 працэнта і 119 працэнтаў адпаведна), РСУП “Пятровічы” (101,8 працэнта і 118 працэнтаў), ПСУП “Азярыцкі – Агра” (101,1 працэнта і 114 працэнтаў), ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” (100,2 працэнта і 103 працэнта). Яшчэ не выйшлі на даведзеныя аб’ёмы ў АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ” (98,5 працэнта ад задання і 108 працэнтаў да мінулагодняга ўзроўню), ЗП “Штотц Агра – Сервіс” (97,3 працэнта і 111 працэнтаў адпаведна), ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” (94,3 працэнта і 101 працэнт).

Па розных каналах збыту сельгаспрадпрыемствы рэалізавалі з пачатку месяца 2814,141 тоны малака, што на 6 працэнтаў больш, чым на тую ж дату мінулага года. Таварнасць малака склалася на ўзроўні 88 працэнтаў.

У сярэднім па раёну надой малака ад каровы за апошні дзень склаў 17,11 кілаграма, што на 0,44 кілаграма больш, чым на тую ж дату мінулага года. Найвышэйшы надой ад каровы забяспечылі ў ПСУП “Азярыцкі – Агра”, дзе надаілі 20,02 кілаграма ад “рагулі” (“плюс” 1,32 кілаграма да мінулагодняга паказчыка). За імі ідуць ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта”, дзе мелі 19,35 кілаграма малака ад каровы (“плюс” 0,48 кілаграма), АССП “Першамайскі” — 18,71 кілаграма (“мінус” 0,11 кілаграма), РДУП “Шыпяны – АСК” — 15,4 кілаграма (“плюс” 0,27 кілаграма), ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” — 15,31 кілаграма (“плюс” 3,4 кілаграма), ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — 14,92 кілаграма (“мінус” 1,91 кілаграма), ЗП “Штотц Агра – Сервіс” — 14,02 кілаграма (“плюс” 1,59 кілаграма), РСУП “Пятровічы — 12,23 кілаграма (“плюс” 1,27 кілаграма).

Валавы надой ад фуражнай каровы з пачатку месяца склаў у сярэднім па раёну 294,85 кілаграма, што на 6,46 кілаграма больш, чым на тую ж дату ў мінулым годзе.

 У ПОЛI

Па стану на 17 кастрычніка сельгаспрадпрыемствы раёна здзейснілі зяблівае ўзворванне на 5571 гектары, што адпавядае 25 працэнтам ад запланаванага. Найвышэйшы тэмп — у АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ”, дзе ўзаралі 1210 гектараў (77 працэнтаў).

Сельгаспрадпрыемствамі запланавана ўбраць на зерне 3600 гектараў кукурузы. На дадзены момант убрана 262 гектары (7,3 працэнта), атрымана 2613 тон кукурузнага зерня (ураджайнасць — 99,7 цэнтнера з гектара). І тут АССП “Першамайскі” ў лідэрах па тэмпах — гаспадарка ўбрала 97 гектараў (44,1 працэнта).

На сілас і зялёны корм у раёне запланавана ўбраць 5338 гектараў. Ужо ўбрана 4303 гектары (80,6 працэнта) пры сярэдняй ураджайнасці ў 314 цэнтнераў зялёнай масы з гектара.

Падрыхтаваў Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.

Информацию читайте в номере 241-244  от 20.09.2012 г.