Пераможцам у раённым спаборніцтве сярод працоўных калектываў прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу прызнаны калектыў ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка”

Нягледзячы на тое, што 2009 год з’яўляўся для птушкафабрыкі складаным як у фінансавым, так і ў вытворчым плане, калектыў змог дасягнуць станоўчых вынікаў у вытворчасці асноўных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі. Як раслінаводства, так і жывёлагадоўлі.

Выкананы ўсе даведзеныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця. За 2009 год выраблена валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі на суму 145,7 мільярда рублёў, што да ўзроўню мінулага года склала 118,6 працэнта ў супаставімых цэнах. Выраблена і рэалізавана 36141 тона мяса птушкі (123,3 працэнта да ўзроўню мінулага года, або на 6833 тоны болей). Валавы збор яек ад курэй мясных парод склаў 19672 тысячы штук, або 94,5 працэнта да ўзроўню мінулага года. Рэнтабельнасць вытворчасці склала 15 працэнтаў.

У вытворча-эканамічных паказчыках асноўнай вытворчасці адбыліся бачныя змены ў лепшы бок: сярэднесутачныя прывагі куранят-бройлераў за ўвесь 2009 год склалі 57 грамаў, пры 53,1 грама ў 2008 годзе; захаванне пагалоўя — 95,6 працэнта, расход кармоў на адзін цэнтнер прывагі склаў 1,78 цэнтнера кармавых адзінак. З аднаго квадратнага метра падлогі ў 2009 годзе атрымана 272 кілаграмы мяса бройлераў, пры 252 кілаграмах у 2008 годзе.

У мінулым годзе на фабрыцы праведзена вялікая работа па рэканструкцыі і рамонту памяшканняў асноўнай і дапаможнай вытворчасці, вялося будаўніцтва ў сацыяльнай сферы. На рэканструкцыю і мадэрнізацыю вытворчасці было выдаткавана 11,2 мільярда рублёў.

Сярэднемесячная зарплата аднаго работніка ў цэлым па прадпрыемству склала 1137 тысяч рублёў, у снежні — 1166 тысяч рублёў. Разам з ростам зарплаты ўзрасла і прадукцыйнасць працы. На аднаго сельгасработніка аб’ём вытворчасці ў грашовым выражэнні склаў 98 мільёнаў рублёў, што на тры працэнты вышэй за даведзенае заданне.

Подробную информацию читайте в номере 49 52 от 06.03.2010.

Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.

Фота Аляксандра ВАЛАДЗЬКО.