130-годдзе з дня нараджэння народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа шырока адзначаецца ў нашай краіне і па-за яе межамі. Сваімі творамі беларускія песняры ўзнялі айчынную літаратуру на сусветны ўзровень. Шмат мерапрыемстваў, прысвечаных юбілейнай даце, арганізуюць навучальныя ўстановы, бібліятэкі. Менавіта з гэтай нагоды ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча адбылася літаратурная вечарына пад назвай “Мелодыю мовы славянскай я чую”.

На мерапрыемства былі запрошаны вучні адзінаццатых класаў Смалявіцкай раённай гімназіі. Бібліятэкары Ірына Клемянкова, Таццяна Толкач, Анастасія Болтрыкава і Марына Твярдоўская, апранутыя ў нацыянальныя касцюмы, расказалі слухачам пра лёс паэтаў. Натхнёна і пранізліва вядучыя чыталі вершы класікаў, вядомыя кожнаму беларусу з маленства. Чарговым пацверджаннем сусветнага прызнання Купалы і Коласа сталі вершаваныя радкі-прысвячэнні, напісаныя замежнымі аўтарамі, якія таксама гучалі падчас вечарыны.
Спецыяльна да мерапарыемства супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу “Купала, Колас, мастацтва…”. Да таго ж, усё тое, аб чым расказвалі вядучыя, знаходзіла сваё адлюстраванне ў мультымедыйнай прэзентацыі, якая суправаджала творчую сустрэчу. З прэзентацыі госці даваедаліся пра цікавыя факты з жыцця і творчасці паэтаў. Яшчэ больш узбагацілі вечарыну запісы песень знакамітага ансамбля “Песняры” і іншыя музычныя кампазіцыі на вершы Янкі Купалы ў выкананні беларускіх спевакоў.
Вікторыя ЖЫЛЯКОВА.
На здымку: літаратурная вечарына ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы.
Фота аўтара.
Информацию читайте в номере 257 – 258 от 6.11.2012 г.