ЖУРНАЛІСТЫ ЗА МОЦНЫЯ ВЯЛІКІЯ СЕМ’І І ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
Семінар на тэму “Асвятленне праблем дэмаграфічнай бяспекі ў рэгіянальных сродках масавай інфармацыі” адбыўся 11 снежня ў Крупскім раёне.Ініцыятарамі яго правядзення былі Грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз журналістаў” і рэдакцыя газеты “Мінская праўда”. Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінаблвыканкама Сяргей Сяргеевіч Капранаў, начальнік аддзела сям’і,дэмаграфіі і гендэрных праблем камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама Зоя Пятроўна Канопліна, галоўныя рэдактары,загадчыкі аддзелаў, карэспандэнты абласных і шэрагу раённых СМІ. Дапамаглі арганізаваць работу семінара супрацоўнікі ідэалагічнага аддзела Крупскага райвыканкама.
ЖУРНАЛІСТЫ ЗА МОЦНЫЯ ВЯЛІКІЯ СЕМ’І І ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
Семінар на тэму “Асвятленне праблем дэмаграфічнай бяспекі ў рэгіянальных сродках масавай інфармацыі” адбыўся 11 снежня ў Крупскім раёне. Ініцыятарамі яго правядзення былі Грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз журналістаў” і рэдакцыя газеты “Мінская праўда”. Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінаблвыканкама Сяргей Сяргеевіч Капранаў, начальнік аддзела сям’і, дэмаграфіі і гендэрных праблем камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама Зоя Пятроўна Канопліна, галоўныя рэдактары, загадчыкі аддзелаў, карэспандэнты абласных і шэрагу раённых СМІ. Дапамаглі арганізаваць работу семінара супрацоўнікі ідэалагічнага аддзела Крупскага райвыканкама.
На першы погляд, выбар Крупскага раёна ў якасці пляцоўкі для семінара—вучобы па тэматыцы дэмаграфічнай бяспекі — не самы ўдалы выбар. Крупшчына — адзін з рэгіёнаў, дзе смяротнасць значна перавышае нараджальнасць. Але ж, па словах прадстаўнікоў Крупскага раёна, у рэгіёне самая пільная ўвага надаецца праблеме дэмаграфічнай бяспекі. Важныя накірункі работы — стварэнне новых рабочых месцаў і ўмоў, спрыяльных для камфортнага жыцця, заняткаў фізкультурай і спортам.
Удзельнікі семінара на свае вочы маглі пабачыць некаторыя здабыткі сацыяльнай сферы Крупскага раёна за апошнія гады. Але ж спачатку пазнаёміліся з працай калег з раённай газеты “Крупскі веснік”. Галоўны рэдактар выдання Вадзім Мікалаевіч Барадаўка прадставіў калегам найбольш яркія публікацыі, звязаныя з тэматыкай семінара.
У падарожжы па раёну, найперш, усіх уразіў фізкультурна – аздараўленчы комплекс “Кляновічы” ў аграгарадку Замкі. Пабудова гэтага аб’екта была распачата яшчэ за савецкім часам, доўгі час недабудаваны цэнтр стаяў закінуты. І толькі ў лютым 2010 года ФАЦ быў уведзены ў эксплуатацыю. Агульная плошча двухпавярховага, з падвалам, будынку — больш за тры тысячы квадратных метраў. І ўсе “квадраты” рацыянальна выкарыстоўваюцца. Тут дзейнічаюць залы гульнёвая, трэнажорная, більярдная; басейн (люстэрка вады 25 Х 11 метраў), міні-басейн (10,5 Х 5,9 метра). Маюцца інструктарскае, трэнерскія, падсобныя памяшканні, распранальні, душавыя, санвузлы. Немалаважна, што з адкрыццём аздараўленчага цэнтра тут было створана без малога трыццаць новых працоўных месцаў. Належыць ФАЦ аддзелу па фізічнай культуры і спорту райвыканкама, і яго прадстаўнік, дырэктар ФАЦ Алена Пятроўна Смірнова запэўніла, што праблем з наведвальнікамі тут няма. І мясцовыя жыхары, і крупчане з задавальненнем наведваюць заняткі. Аздараўленнем ахоплены ўсе ўзроставыя групы: нават груднічкі са сваімі мамамі плаваюць у так званым “лягушатніку”. Дзейнічае больш за трыццаць дзіцячых груп з колькасцю займаючыхся да шасцісот чалавек, сем груп дарослых.
Не меней цікавасці выклікала наведванне фізкультурна – аздараўленчага цэнтра “Калодніца” ў аднайменным аграгарадку і фізкультурна – аздараўленчага комплексу “Цэнтр адпачынку Яліна” ў пасёлку Крупскі. У аб’ектаў розныя гаспадары: у першага — аддзел фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама, у другога — ДЛГУ “Крупскі лясгас”. Аб’ядноўвае ж комплексы іх скіраванасць на аграэкатурызм і аздараўленне насельніцтва. Адзначым, што ФАЦ “Калодніца” месціцца на беразе знакамітага сваімі легендамі і рыбнай лоўляй возеры Сялява, у некалі закінутым, а затым з густам адрамантаваным будынку былога дзіцячага садка. Тут ёсць жылыя пакоі для тых, хто хоча правесці свой час на прыродзе, але з гарадскім камфортам. Маецца сауна, більярд, альтанка з мангалам. Зімой — каток, летам — пракат абсталяваня для адпачынку на беразе возера. Зноў жа, як і на спартыўным аб’екце ў аграгарадку Замкі, тут створана пэўная колькасць новых працоўных месцаў.
Пасля знаёмства з сацыяльнай сферай раёна адбылася плянарая частка мерапрыемства. Са змястоўным дакладам выступіла начальнік аддзела сям’і, дэмаграфіі і гендэрных праблем камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама Зоя Пятроўна Канопліна. Журналісты падзяліліся сваім вопытам і поглядамі на праблему асвятлення дэмаграфічнай сітуацыі ў рэгіянальных СМІ.
Сярод іншага, было адзначана, што дэмаграфічная сітуацыя ў Рэспубліцы Беларусь прадстаўляла патэнцыйную пагрозу нацыянальнай бяспекі краіны ўжо некалькі дзесяцігоддзяў назад, калі краіна перастала ўзнаўляць сваё насельніцтва.Больш сур’ёзныя, рэальныя дэмаграфічныя пагрозы з’явіліся ў канцы XX стагоддзя, калі насельніцтва вычарпала назапашаны раней дэмаграфічны патэнцыял і з 1994 года тэмпы змяншэння яго колькасці за кошт перавышэння колькасці памерлых над колькасцю народжаных, ўзраслі. Дэпапуляцыя вядзе да натуральнага змяншэння насельніцтва. Разам з тым, апошнія гады паказалі, што тэмпы скарачэння колькасці насельніцтва паступова запавольваюцца.
Па колькасці насельніцтва Рэспубліка Беларусь займае пятае месца сярод краін СНД (пасля Расіі, Украіны, Узбекістана, Казахстана), у Еўропе на сярэднім месцы. Але паступова рэспубліка адсоўваецца ў бок невялікіх дзяржаў, хоць па меркаванні навукоўцаў, демографов, эканамістаў рэсурсны і эканамічны патэнцыял краіны дазваляе забяспечыць жыццядзейнасць 30 млн. грамадзян, г.зн. ўтрая больш за цяперашнюю колькасць насельніцтва. Разам з стратай насельніцтва дэфармуецца яго структура: зніжаецца колькасць дзяцей, насельніцтва ў цэлым «старэе», назіраецца высокі ўзровень смяротнасці сярод асоб працаздольнага ўзросту, асабліва мужчын. Старэнне насельніцтва аказвае істотны ўплыў на эканамічнае развіццё. У структуры насельніцтва група асоб, старэйшых за працаздольны ўзрост, перавышае колькасць дзяцей у 1,5 разы. Дадзеная акалічнасць прадвызначае змяншэнне колькасці працаздольнага насельніцтва ў бліжэйшыя гады.
Насельніцтва краіны — яе галоўнае багацце і здабытак, дзеля якога і развіваюцца ўсе сферы: эканомікі, культуры, палітыкі. Насельніцтва — гэта працоўныя рэсурсы, здольныя развіваць матэрыяльны і інтэлектуальны патэнцыял. Таму праблемы народанасельніцтва, дэмаграфічнай бяспекі разглядаюцца Прэзідэнтам і ўрадам як пытанні першараднай дзяржаўнай важнасці. Улічваючы негатыўныя дэмаграфічныя тэндэнцыі, яшчэ ў 2002 годзе быў прыняты Закон “Аб дэмаграфічнай бяспецы Рэспублікі Беларусь”, у 2006 годзе распрацавана і ў 2007 годзе зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Нацыянальная праграма дэмаграфічнай бяспекі на 2007 — 2010 гады і аналагічная абласная і рэгіянальныя праграмы. Асноўная мэта першай праграмы па стварэнні асноў стабілізацыі дэмаграфічнай сітуацыі шляхам вырашэння канкрэтных задач у цэлым дасягнута. Разам з тым, нават пры выкананні ўсіх мерапрыемстваў праграмы не ўсе паказчыкі былі дасягнуты ў запланаваных памерах. На гэта былі і суб’ектыўныя, і аб’ектыўныя прычыны. Такія, як вялікая колькасць пажылых грамадзян, нізкая доля жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту ў структуры насельніцтва, асабліва актыўнага дзетароднага ўзросту, значная колькасць удоў і ўдаўцоў, грамадзян, якія не знаходзяцца ў шлюбе, звышсмяротнасць мужчын і асоб працаздольнага ўзросту, павелічэнне долі гарадскога і зніжэнне долі сельскага насельніцтва, вялікі разрыў у працягласці жыцця мужчын і жанчын. Вынікі выканання першай праграмы паказалі, што праблемы стабілізацыі колькасці насельніцтва застаюцца вострымі: ужо праз 50 гадоў насельніцтва можа скараціцца ўдвая, а гэта значыць, што Рэспубліка Беларусь можа падысці да кропкі «незвароту». Патрабуецца далейшае дзяржаўнае рэгуляванне. Таму ў 2011 годзе была распрацавана і прынятая новая праграма на 2011-2015 гады. Праграма рэалізуецца па трох асноўных напрамках: гэта мерапрыемствы па сацыяльнай падтрымцы сям’і і дзяцінства, умацаванню здароўя і павелічэнню працягласці жыцця і аптымізацыі міграцыйных працэсаў. Па выніках 2011 і мінулага перыяду бягучага года ў Мінскай вобласці намеціліся станоўчыя тэндэнцыі па павелічэнню нараджальнасці, зніжэнню смяротнасці насельніцтва, скарачэнню натуральнага змяншэння насельніцтва, павелічэнню чаканай працягласці жыцця. У бягучым годзе на Міншчыне нарадзілася 14814 дзяцей, што на 904 чалавекі або 6,5 працэнта больш, чым за адпаведны перыяд 2011 года. Самыя высокія паказчыкі агульнай нараджальнасці ў Мінскім (16,8 працэнта) і Смалявіцкім (15,2 працэнта) раёнах. Разам з тым, пры агульным павелічэнні нараджальнасці, знізілася колькасць нараджэнняў ў 8 раёнах. Аналіз паказвае, што асноўная прычына нізкай нараджальнасці — структура насельніцтва: нізкая колькасць жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту, асабліва актыўнага дзетароднага ўзросту, значная колькасць удоў, вялікая ўдзельная вага не знаходзячыхся ў шлюбе, значная колькасць разведзеных. У 2011 годзе перажылі развод бацькоў 4142 непаўналетніх дзіцяці, у 2012 — у параўнанні з аналагічным перыядам 2011 колькасць разводаў павялічылася на 5,8 працэнта, а колькасць зарэгістраваных шлюбаў знізілася на 8,3 працэнта.Таму прафілактычная і інфармацыйна-асветніцкая праца павінна быць узмоцнена.
Мае месца станоўчая тэндэнцыя павелічэння другіх і наступных нараджэнняў дзяцей. Безумоўна, гэтаму спрыялі прынятыя меры ў сферы дзяржаўнай падтрымкі сем’яў з дзецьмі: павялічаны памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, узраслі аб’ёмы фінансавай дапамогі па жыллёвых крэдытах для шматдзетных сем’яў, павысіліся памеры стандартнага падатковага выліку бацькам, якія маюць двух і больш дзяцей. Істотная падтрымка аказана ў выглядзе бясплатнага забеспячэння дзяцей да 3 гадоў лекавымі сродкамі. Дапоўнена новымі відамі дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога. Амаль у два разы павышаны памеры грашовых выплат на ўтрыманне дзяцей-сірот і дзяцей пад апекай. Найбольшая колькасць малазабяспечаных сем’яў, г.зн. са сярэднедушавым даходам ніжэй БПМ сярод шматдзетных сем’яў. Таму на дзяржаўным узроўні і прадугледжаны самыя істотныя льготы для шматдзетных сем’яў. Гэта і пенсійная, і падатковая, і матэрыяльная падтрымка, і жыллёвая.
Сацыяльны капітал грамадства фарміруецца ў сям’і, таму сістэма прававых гарантый і сацыяльных льгот сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, пастаянна ўдасканальваецца і павялічваецца. Падрыхтаваны праект Закона аб прывязцы памераў дзяржаўных дзіцячых дапамог не да БПМ, а да сярэднямесячнага заробку па рэспубліцы, што дазволіць павялічыць памеры дапамог. Плануецца павышэнне памераў пагашэння жыллёвых крэдытаў, выдадзеных на агульных падставах. Далейшае развіццё атрымае сістэма сацыяльнага абслугоўвання ў частцы прадастаўлення сацыяльнай перадышкі і кароткачасовых паслуг сем’ям, якія маюць дзяцей-інвалідаў. Плануецца льготнае крэдытаванне шлюбных пар, якія пакутуюць бясплоддзем для правядзення экстракарпаральнага апладнення. Вывучаецца мэтазгоднасць і магчымасць увядзення “сямейнага капіталу”, як дадатковай сацыяльна-эканамічнай падтрымкі. Усе гэтыя меры, несумненна, будуць садзейнічаць павелічэнню рэжыму ўзнаўлення насельніцтва. Разам з тым, улічваючы, што ў цяперашні час у актыўны дзетародны ўзрост уступае малалікая колькасць жанчын, народжаных у 90-ыя гады, асноўны ўпор неабходна рабіць на шматдзетнасць.
Карыснымі для дэмаграфіі з’яўляюцца ўкладанні ў здаровы лад жыцця: спорт, культуру, творчасць. Дарэчы, паводле дадзеных ЮНЕСКА, 1 еўра, укладзены ў развіццё ўстаноў, якія займаюцца развіццём масавага спорту, прылучэннем насельніцтва да культуры, творчасці дазваляе зэканоміць на медыцынскія выдаткі 12 еўра.
Падводзячы вынікі, удзельнікі семінара адзначылі, што ў краіне прынятыя і прымаюцца меры па рэалізацыі мерапрыемстваў праграмы дэмаграфічнай бяспекі. Яны далі пэўны станоўчы вынік: абстаноўка стабілізуецца. Непераадольных перашкод да выканання пастаўленых Праграмай задач няма. Нягледзячы на тое, што дэмаграфічныя працэсы залежаць ад шматлікіх фактараў, яны інэртныя і доўгатэрміновыя ў часе, ёсць рэальныя перадумовы для паляпшэння сітуацыі. Адна з асноўных задач СМІ ў гэтых умовах — папулярызацыя сям’і, дзетанараджэння, здаровага ладу жыцця.
Уладзімір МІХЙЛОЎСКІ.
На здымках: удзельнікі семінара падчас наведвання сацыяльных аб’ектаў Крупшчыны; юныя крупчане — за здаровы лад жыцця.
Фота аўтара.
Информацию читайте в номере 289 – 292 от 15.12.2012 г.