У зале раённага Дома культуры адбыўся XVI абласны агляд “узорных” і “народных” аматарскіх калектываў, прысвечаны 65-ай гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У зале раённага Дома культуры адбыўся XVI абласны агляд “узорных” і “народных” аматарскіх калектываў, прысвечаны 65-ай гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Перад гледачамі і членамі журы 8 творчых калектываў трымалі экзамен на прафесійную і творчую годнасць. У склад журы ўвайшлі галоўны спецыяліст упраўлення культуры Мінскага аблвыканкома Галіна Анатольеўна Ляйко, дырэктар дзяржаўнай установы “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” Раіса Іосіфаўна Вайцяхоўская, намеснік дырэктара ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” Наталля Уладзіміраўна Даўнаровіч, загадчык аддзела аматарскай творчасці ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” Іна Уладзіміраўна Шыбут, галоўны рэжысёр ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” Ала Антонаўна Ганецкая, галоўны хормайстар ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” Вольга Уладзіміраўна Нупрэйчык, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, народны артыст РБ Міхаіл Іванавіч Берсан, галоўны дырыжор ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” Алег Мікалаевіч Сівы, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, заслужаны артыст РБ Барыс Сцяпанавіч Чудакоў. Старшынёй абласнога журы была дэкан факультэта мастацтва прыватнай установы адукацыі інстытута сучасных ведаў імя Шырокава Алена Аляксандраўна Макарава.

Першым адстойваў сваё права на званне “узорнага” ансамбль народнай песні “Смолачкі” Смалявіцкай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Алёны Дзедавец (канцэртмайстар Віталь Цівасян). Самабытны калектыў дзетак і падлеткаў, якія выконвалі беларускія народныя песні, прыемна ўразіў калектыў журы. Склалася нават уражанне, што рэпертуар падабраны для “Смолачак” ледзь не індывідуальна – так падыходзіў ён выканаўцам.

Варта адзначыць якасную арганізацыю мерапрыемства. На высокім ўзроўні была рэжысура, вядучыя, а таксама праграма агляду.

Працягнуў мерапрыемства відэафільм “Шлях Перамогі”, які змяшчаў фотаздымкі ветэранаў, а таксама мерапрыемстваў з іх удзелам. Народны ансамбль песні “Ад шчырага сэрца” Смалявіцкай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Надзеі Навінскай наступным прадставіў сваю праграму. Шэсць музычных кампазіцый, выкананых калектывам запар, напэўна, стамілі выканаўцаў, але гледачы не стамляліся шчыра захапляцца тым, што адбывалася на сцэне. “Плачет белая берёза”, “Рэчка”, руская народная песня  “Сцёпа”, “Рэха жураўлінае”, “Ты не печалься”, “А  знаешь, всё ещё будет” – песні вельмі розныя па эмацыянальнасці. Вясёлыя, задорныя і лірычныя, яны далі магчымасць ансамблю паказаць свае розныя бакі.

 

Подробную информацию читайте в номере 53 – 54 от 10.03.2010.

Вікторыя ЖЫЛЯКОВА.

Фота аўтара.