З пачатку года прайшло ўжо два тыдні, а таму час падвесці першыя вынікі працы ў галіне вытворчасці малака сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі раёна.

Першае, на што звернем увагу — пагалоўе кароў. Па стану на 1 студзеня 2013 года на малочнатаварных фермах раёна ўтрымлівалася 10930 кароў, у той час як на 1 студзеня 2012 года — 10291 карова. 

З пачатку года прайшло ўжо два тыдні, а таму час падвесці першыя вынікі працы ў галіне вытворчасці малака сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі раёна.

Першае, на што звернем увагу — пагалоўе кароў. Па стану на 1 студзеня 2013 года на малочнатаварных фермах раёна ўтрымлівалася 10930 кароў, у той час як на 1 студзеня 2012 года — 10291 карова. У мінулым годзе мы шмат расказвалі чытачам пра рэканструкцыю і будаўніцтва новых малочнатаварных ферм, а таму рост пагалоўя выглядае лагічным, асабліва з улікам таго, што вытворчасць малака для гаспадарак выгадная, прыносіць пастаянны штодзённы прыбытак. Думаецца, што пагалоўе будзе расці і надалей. Адзначым, што, на розную колькасць, пагалоўе кароў павялічылі ўсе гаспадаркі, акрамя ЗП “Штотц Агра – Сервіс”. Найбольш значна павялічылі дойны статак у ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — з 2020 галоў на пачатак мінулага года да 2300 галоў на пачатак бягучага года. На 180 галоў, да 2180 павялічылася пагалоўе ў ПСУП “Азярыцкі – Агра”; на 55 галоў, да 855 — філіяле “Першамайскі” ААТ “БелАЗ”; на 50 галоў, да 675 — у РСУП “Пятровічы”, па трыцаць кароў дабавілася ў ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” і РДУП “Шыпяны – АСК”, дзе статкі кароў выраслі да 735 і 830 галоў адпаведна. У ЗП “Штотц Агра – Сервіс” пагалоўе знізілася з 801 да 780.

Што ж датычыцца валавога надою з пачатку месяца, то ён, у цэлым па раёне, па стане на 13 студзеня склаў 2428,38 тоны (106 працэнтаў да памеру надою на адпаведную мінулагоднюю дату). Адзначым, што і рэалізацыя малака з пачатку месяца ў фізічнай вазе  склала 106 працэнтаў да адпаведнага перыяду мінулага года. Нягледзячы на тое, что надой пабольшаў, з даведзеным заданнем раён пакуль не спраўляецца. Працэнт выканання задання — 95,7 працэнта.

Па валавым надоі з пачатку месяца найлепш выглядае ПСУП “Азярыцкі – Агра”, дзе мінулагодні паказчык перавышаны да 111 працэнтаў, а заданне выканана на 105,1 працэнта. Няблага ідуць справы і ў ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка”, дзе надаілі 112 працэнтаў да ўзроўню мінулага года і выканалі заданне на 102,7 працэнта. Такія гаспадаркі, як філіял “Першамайскі” ААТ “БелАЗ”, РДУП “Шыпяны – АСК” і РСУП “Пятровічы”, ЗП “Штотц Агра – Сервіс” пераўзыходзяць свае мінулагоднія паказчыкі, але пакуль што “не дацягваюць” да задання. А ў ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” і ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” валавы надой з пачатку месяца склаў па 99 працэнтаў да адпаведнага перыяду мінулага года.

Па стану на 13 студзеня надой ад каровы з пачатку месяца ў сярэднім па раёне склаў 222,18 кілаграма, што толькі на 0,02 кілаграма болей, чым за адпаведны мінулагодні перыяд. Высокі надой ад каровы — 244,5 кілаграма (“плюс” 4,57 кілаграма) — забяспечылі за азначаны перыяд ў ПСУП “Азярыцкі – Агра. У ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” за трынаццаць дзён студзеня мелі 244,54 кілаграма малака ад каровы. Гэта, хоць і высокі вынік, аднак на 6,94 кілаграма меней, чым за той жа перыяд у 2012 годзе. Самы вялікі — 250,11 кілаграма малака — надой ад каровы ў філіяле “Першамайскі” ААТ “БелАЗ”, аднак і тут вымушаны канстатаваць змяншэнне ў параўнанні з мінулагоднім паказчыкам на 4,28 кілаграма. У РДУП “Шыпяны – АСК” надаілі 215,13 кілаграма малака ад каровы, што на 0,72 кілаграма больш, чым у мінулым годзе, у ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — 214,76 кілаграма (“мінус” 3,24 кілаграма), на ЗП “Штотц Агра – Сервіс” — 188,26 кілаграма (“плюс” 22,21 кілаграма), у ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” — 173,33 кілаграма (“мінус” 8,43 кілаграма), у РСУП “Пятровічы” — 155,7 кілаграма (“плюс” 10,09 кілаграма).

Якім бы ні было напружаным заданне па вытворчасці малака, яго трэба выконваць, і жывёлаводы раёна прыкладаюць для гэтага максімум намаганняў.

Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.

Информацию читайте в номере 11 – 12  от 16.01.2013 г.