У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь падведзены вынікі работы ў жывёлагадоўлі за студзень — снежань 2012 года. Нагадаем, што ў Беларусі налічваецца 118 раёнаў. Адпаведна звестак Міністэрства, Смалявіччына заняла ганаровае чацвёртае месца ў рэспубліцы. Жывёлаводы нашага раёна саступілі толькі Нясвіжскаму (першае месца), Бераставіцкаму (другое месца) і Гродзенскаму (трэцяе месца)  раёнам.

У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь падведзены вынікі работы ў жывёлагадоўлі за студзень — снежань 2012 года. Нагадаем, што ў Беларусі налічваецца 118 раёнаў. Адпаведна звестак Міністэрства, Смалявіччына заняла ганаровае чацвёртае месца ў рэспубліцы. Жывёлаводы нашага раёна саступілі толькі Нясвіжскаму (першае месца), Бераставіцкаму (другое месца) і Гродзенскаму (трэцяе месца)  раёнам.

З якіх жа асноўных паказчыкоў зыходзіла статыстыка, ацэньваючы стан спраў у жывёлагадоўлі? Па-першае, на малочнатварных фермах смалявіцкіх сельгаспрадпрыемстваў быў забяспечаны сярэдні надой ад каровы вагой у 6595 кілаграмаў, што на 511 кілаграмаў больш, чым у 2011 годзе. Па-другое, вытворчасць малака ў нас склала 70771 тону, ці 109,7 працэнта да ўзроўню папярэдняга года. Акрамя таго, вытворчасць жывёлы і птушкі на Смалявіччыне склала 59127 тон, або 110 працэнтаў да 2011 года. Несумненна, за такі вялікі аб’ём трэба моцна падзякаваць вытворцам мяса птушкі, а канкрэтней — ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка”, якая ў юбілейны для сябе год істотна павысіла вытворчасць.  Сярэднесутачныя прывагі на вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы ў 2012 годзе на сеьгаспрадпрыемствах раёна складалі 656 грамаў, што на 26 грамаў больш, чым у папярэдні год. Сярэднесутачныя прывагі свіней у раёне склалі 466 грамаў, што на 82 грамы больш, чым у 2011 годзе. Апошні паказчык адносна сціплы, але адна з аб’ектыўных прычын таго, што прывагі свіней не дужа высокія, гэта тое, што найбольшае пагалоўе свіней у ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта”, дзе гадуюць і рэалізуюць маладняк “элітных” парод.

Для таго, каб найбольш яскрава ацаніць дасягненні жывёлаводаў Смалявіччыны, для параўнання прывядзём паказчыкі раёна, які заняў першае месца — Нясвіжскага — і агульнарэспубліканскія здабыткі. Сярэдні надой малака ад каровы ў Нясвіжскім раёне ў 2012 годзе склаў 6929 кілаграмаў (“плюс” 134 кілаграмы), а па рэспубліцы — 4712 кілаграмаў (“плюс” 190 кілаграмаў). Вытворчасць малака на Нясвіжчыне склалася на ўзроўні ў 106803 тоны (103,3 працэнта), у маштабах дзяржавы — 6160306 тон (105,9 працэнта). Вытворчасць жывёлы і птушкі ў Нясвіжскім раёне — 35295 тон (111,2 працэнта), а па Беларусі — 1578518тон (109,8 працэнта). Сярэднесутачныя прывагі на гадоўлі і адкорме БРЖ: у Нясвіжскім раёне — 726 грамаў (“мінус” 3 грамы), у рэспубліцы — 627 грамаў (“плюс” 16 грамаў); свіней: Нясвіжскі раён — 605 грамаў (“плюс” 27 грамаў), рэспубліка — 550 грамаў (“плюс” 21 грам).

Як бачым, па большасці пазіцый нашы жывёлаводы не дужа адстаюць ад раёна-лідэра і па ўсіх паказчыках, акрамя прываг свіней, істотна пераўзыходзяць сярэднерэспубліканскія дасягненні.

Асабліва адзначаны Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання сельскагаспадарчыя арганізацыі з прадуктыўнасцю  кароў больш за сем тысяч кілаграмаў малака за 2012 год. Усяго такіх гаспадарак у Беларусі 59. Пры гэтым, у краіне ў 2012 годзе была толькі адна гаспадарка, дзе сярэдняя прадуктыўнасць кароў склала больш за дзевяць тысяч кілаграмаў — гэта КСУП “Брылёва” Гомельскага раёна. Сямнаццаць сельгаспрадпрыемстваў мелі надой ад каровы, у сярэднім, больш за восем тысяч кілаграмаў, а сорак адна гаспадарка — больш за сем тысяч кілаграмаў малака ад каровы. У тым ліку, у ганаровы спіс увайшлі тры гаспадаркі нашага раёна. Так, у ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта”, дзе колькасць кароў на 1 студзеня 2013 года складала 2575 галоў, валавая вытворчасць малака ў 2012 годзе — 18942 тоны (104 працэнты да 2011 года), сярэдні надой ад каровы — 7401 кілаграм, што на 463 кілаграмы больш, чым у 2011 годзе. У філіяле ААТ “БелАЗ” СВК “Першамайскі” на 1 студзеня 2013 года пагалоўе складала 855 кароў, валавая вытворчасць малака за мінулы год — 6102 тоны (114 працэнтаў), а прадуктыўнасць кароў, у сярэднім, 7325 кілаграмаў (“плюс” 794 кілаграмы). У ПСУП “Азярыцкі-Агра” на пачатку бягучага года ўтрымлівалася 2180 кароў, за дванаццаць месяцаў мінулага года тут надаілі 15369 тон малака (116 працэнтаў), а сярэдні надой ад каровы склаў 7032 кілаграмы, што ажно на 1090 кілаграмаў болей, чым у 2011 годзе.

Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.

Информацию читайте в номере 43 – 46  от 23.02.2013 г.