Альтэрнатывы беражлівасці ў сельскагаспадарчай сферы, як і ў іншых галінах народнай гаспадаркі, няма. На гэту праблему накіравана Дырэктыва №3 кіраўніка дзяржавы “Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы ў сучасных умовах”. Лагічным прадаўжэннем яе з’яўляецца ўказ Прэзідэнта Беларусі, якім 2013 год аб’яўлены Годам беражлівасці.

Альтэрнатывы беражлівасці ў сельскагаспадарчай сферы, як і ў іншых галінах народнай гаспадаркі, няма. На гэту праблему накіравана Дырэктыва №3 кіраўніка дзяржавы “Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы ў сучасных умовах”. Лагічным прадаўжэннем яе з’яўляецца ўказ Прэзідэнта Беларусі, якім 2013 год аб’яўлены Годам беражлівасці.

Аб прыярытыэце эканоміі на сучасным этапе гаварылася неаднаразова. Не мае будучыні вытворчасць, не здольная самастойна забяспечыць свой дабрабыт пры аптымальным узроўні дзяржаўнай падтрымкі.

Сёння станоўчы вынік вытворчай дзейнасці ў сельскай гаспадарцы можа быць дасягнуты пры поўнамаштабным і своечасовым абнаўленні інфраструктуры галіны, рэалізацыі інавацыйных тэхналогій. Усё гэта выдатна разумеюць у ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс”. Будаўніцтва новай фермы, што няхай і з пэўнымі цяжкасцямі, але ўсё ж вядзецца гаспадаркай ў аграгарадку Куркава, адпавядае і інавацыйным патрабаванням, і ўражвае маштабнасцю.

Разам з гэтым, у гаспадарцы дбаюць пра ўмацаванне эканомікі за кошт выкарыстання ўласных рэзерваў, без залішніх капіталаўкладанняў. Яскравым прыкладам ашчаднага падыходу з’яўляецца нядаўняе ўвядзенне гаспадаркай ў эксплуатацыю новага памяшкання прафілакторыя для цялят на малочнатаварнай ферме “Куркава”.  Будаўніцтва дадзенага аб’екта было распачата ў лістападзе мінулага года, а прыняў першых “пастаяльцаў” прафілакторый 7 сакавіка 2013 года.

Адначасова ў памяшканні можна ўтрымліваць да сотні галоў цялят. Умовы  — амаль курортныя. Але гэта — жарт. На самой жа справе тут створаны ўсе умовы, каб нованароджаныя бычкі і цялушкі  ў далейшым хутка адаптаваліся да групавога ўтрымання жывёл пры пераводзе іх у цялятнік. У групавых секцыях цяляты маюць свабодны доступ да ўсіх раслінных, камбінаваных кармоў, дабавак у рэкамендуемых навукай і перадавой практыкай нормах, што спрыяе выпрацоўцы ў іх кармавой і арыентыровачнай рэакцый, высокаму прыросту жывой масы. Вядома ж, у рацыёне цялят прысутнічаюць і такія важныя кампаненты, як малако, вітамінныя прэпараты.

У памяшканні новага прафілакторыя мы пабывалі разам з намеснікам дырэктара ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” Ірынай Віктараўнай Радзюк. На жаль, у гэты дзень па прычыне водпуску не было на месцы начальніка ўчастка “Куркава” Васілія Міхайлавіча Бондарава, які сам праектаваў, кіраваў будаўніцтвам памяшкання. І.В.Радзюк распавяла, што Васілій Міхайлавіч уклаў у будаўніцтва не толькі прафесійныя навыкі, а яшчэ і душу. Бо ўсё тут зроблена з любоўю да справы. Аб выгодах для працаўнікоў і жывёлы нам расказалі выконваючы абавязкі начальніка ўчастка, заатэхнік-селекцыянер Іван Васільевіч Барысевіч і загадчык МТФ “Куркава” Зінаіда Уладзіміраўна Нядзельская. Па іх словах, тут утульна цялятам, камфортна працаваць людзям. Асобна трэба адзначыць, што ручная праца зведзена да мінімуму, за кошт таго, што па шырокім праходзе паміж загонамі праходзіць трактар.

Вельмі важна, што будаўніцтва вялося з недарагіх айчынных матэрыялаў без урону для якасці. А дзе магчыма, прымянялі і падручныя матэрыялы, што былі ва ўжыванні. Напрыклад, новыя металічныя трубы – апоры для даху чаргавалі з тымі, што былі ў карыстанні. Эканамічны эфект за кошт эканоміі цеплавой і электраэнергіі будзе даваць і ўцеплены дах, і светапранікальны шыфер. Вядома ж, будаўніцтва вялося гаспадарчым спосабам, без прыцягнення падрадчыкаў.

Фірменны стыль ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” — парадак на ўсіх аб’ектах. Так і ў новым прафілакторыі, які стаў своеасаблівым падарункам работніцам МТФ “Куркава” да 8 Сакавіка, пануюць утульнасць і чысціня. Як звонку, дзе забетаніравана пляцоўка, так і ўсярэдзіне, дзе гарэзліва падскокваюць у сваіх загончыках цяляткі. Бачна, што тут працуюць акуратныя, нераўнадушныя да сваёй справы людзі.

Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.

На здымку: З.У.Нядзельская са сваімі гадаванцамі.

Фота Аляксандра ВАЛАДЗЬКО.

Информацию читайте в номере 87 –88 от 17.04.2013 г.