Аналізуючы асноўныя паказчыкі вытворчасці малака у сельгаспадарках Смалявіцкага раёна па стану на 25 ліпеня бягучага года, можна адзначыць, што ў цэлым намечаныя арыенціры дасягнуты.
Аналізуючы асноўныя паказчыкі вытворчасці малака у сельгаспадарках Смалявіцкага раёна па стану на 25 ліпеня бягучага года, можна адзначыць, што ў цэлым намечаныя арыенціры дасягнуты.
Валавы надой малака на малочнатаварных фермах з пачатку месяца па раёну склаў 4865,172 тон пры заданні 5268,490 тон (92,3 працэнта да задання і 98 працэнтаў адпаведна той жа даты мінулага года). План выканання дадзенага задання па аб’ёму вытворчасці малака наступны: у ПСУП “Азярцкі-Агра” 99,2 працэнта да задання і 97 працэнтаў да мінулагодняга паказчыка, у РУП “Шыпяны”- АСК 97,8 працэнта і 109 працэнтаў адпаведна, у ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” 94,4 працэнта і 96 працэнтаў, у ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” 91 працэнт і 93 працэнты, у ЗП “Штотц Агра-Сервіс” 90,4 працэнта і 84 працэнты, у ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” 89,8 працэнта і 110 працэнтаў, у АССП “Першамайскі” 88,3 працэнта і 94 працэнты і ў РСУП “Пятровічы” (79,9 працэнта і 110 працэнтаў адпаведна.
Сельгаспрадпрыемствамі раёна было рэалізавана 4202,97 тон малака, што састаўляе 96 працэнтаў да мінулагодніх паказчыкаў. Таварнасць малака склалася на ўзроўні 86 працэнтаў. Сярэдні надой па раёну склаў 18,7 кілаграма, што на 0,15 кілаграма менш мінулагодняга паказчыка. Найвышэйшы надой ад каровы забяспечылі ў ЗП “Штотц Агра-Сервіс” – дзе ад адной каровы надаілі 25,64 кілаграма малака, што ў параўнанні з мінулым годам на 10,78 кілаграма больш. Далей ідуць ПСУП “Азярцкі-Агра” – 19,89 (“мінус” 1,38 кілаграма), “ЖодзінаАграПлемЭліта” — 19,73 (“мінус” 1,25 кілаграма), РУП “Шыпяны-АСК” – 19,43 (“плюс” 0,91 кілаграма), АССП “Першамайскі” – 18,74 (“мінус” 1,86 кілаграма), ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” — 17,55 (“мінус” 0,84 кілаграма) і РСУП “Пятровічы” – 13,24 (“плюс” 1,45 кілаграма).
Наталля МЯХЕДКА.
Подробную информацию читайте в номере 171 – 174 от 27.07.2013 г.