Мабыць, нямачалавека, якіне быўзвязанысашколай. Школа — гэта наша вялікаяжыццё. І калі ў сям’ідзіцянараджаеццафізічна як чалавек, то ў школе ённараджаецца як грамадзянін. Менавіта тут адбываеццафарміраваннелепшыхчалавечыхякасцяў, любові да роднайзямлі, павагі і гонару за сваю краіну, міласэрнасці і спагады. Ушколевучаць не толькінавукам, а, напэўна, самамугалоўнаму — быцьчалавекам.

Наша школа прайшладоўгі і няпросты шлях. Нештазабылася, але многаезасталося ў нашайпамяці і стала гісторыяй. Засталіся ў памяці і людзі, якіястварылігэтуюгісторыю.

Першая школа для дзяцей сялян пачала працаваць у вёсцы Кляннік прыкладна з 1896 года. Школа працавала ў наёмных хатах  да 1930 года, пакуль жыхарамі вёскі не быў узведзены школьны будынак. У 1932 годзе школа стала сямігадовай, з 1937 года – няпоўнай сярэдняй. У суровыя гады вайны школа не працавала, памяшканне яе было спалена. З 1944 года школа стала працаваць у наёмных дамах. У 1948-49 гадах быў ўзведзены першы будынак для школы, затым другі і трэці. І толькі ў 1971 годзе быў уведзены ў строй тыпавы двухпавярховы будынак школы.  Сярэдняй наша школа стала ў 1950 годзе. З 2008 года школа была пераўтворана ў навучальна – педагагічны комплекс дзіцячы  сад – сярэдняя школа. А з 2014 года наша ўстанова адукацыі носіць назву “Клянніцкі навучальна – педагагічны комплекс дзіцячы  сад —  базавая  школа “.

        У  мікрараён установы   ўваходзіць 6 населеных пунктаў. Зараз установу адукацыіі наведваюць 40 вучняў  1-9 класаў і 12 выхаванцаў рознаўзроставай групы.

Гісторыя ўстановы ўвабрала ў сябе жыццё некалькіх пакаленняў жыхароў Курганскага сельсавета і вёсак суседняга Чэрвеньскага раёна. Школа на працягу доўгага часу была і застаецца зараз для падрастаючага пакалення і для бацькоў нашых выхаванцаў цэнтрам адукацыі, навукі, культуры і выхавання, дзякуючы настаўнікам.

З цёплым пачуццём удзячнасці і любові называем мы імёны ветэранаў педагагічнай працы, якія працавалі ў 50-70 гады мінулага стагоддзя ў нашай установе і аддалі ёй  па 25 — 30 гадоў  свайго  жыцця. Гэта Уладзімір Адамавіч Баркун, Канстанцін Антонавіч Валасевіч і Вера Іванаўна Бруевіч, Софья Архіпаўна Макрова, Рэня Канстанцінаўна Юркевіч, Ганна Елісееўна Пруднікава, Елізавета Вікенцьеўна Пальчонак, Клаўдзія Сцяпанаўна Рукаль, Галіна Васільеўна Шэрамет, Лаўрэнцій Іванавіч Кошаль, Лідзія Пятроўна Ганчарык, Раіса Васільеўна Лыськова, Віталіса Антонаўна і Аляксандр Аляксандравіч Абрамчыкі, Соф’я Ціханаўна Ляшчынская, Кацярына Антонаўна Рашкевіч, Ларыса Ціханаўна Касцюковіч.

Застануцца ў  памяці і справах выпускнікоў школы імёны настаўнікаў, якія працавалі ў 80 – 90 гады: В.І.Крачкоўская, А.У. і Г.В. Лашчы, А.А.Нікіфаровіч, Святлана Уладзіміраўна і Валерый Васільевіч Жыляніны, Н.К.Няпрахіна, Марына Канстанцінаўна і Аляксандр Фёдаравіч Лукашэнкі, А.Р.Папковіч, Н.М.Філіповіч, І.С.Шутаў.

На вялікі жаль, многія з настаўнікаў пайшлі з жыцця. Але застаецца наша памяць і удзячнасць пакаленняў, бо як сказаў паэт

Настаўнікі не паміраюць,

А аддаляюцца ад нас

І зверху строга назіраюць,

Як мы вядзём свой рэй і час.

У небе роспачнасці

Поўняй

Іх думка ясная плыве.

Яны жывуць,

Пакуль мы помнім

І вопыт іх, і запавет.

У апошнія 30-40 гадоў сталі настаўнікамі ўсіх дзяцей у наваколлі Ганна Станіславаўна Багдзевіч, Зінаіда Дзям’янаўна Кручкоўская, Вера Іванаўна Сінюковіч, Іван Антонавіч і Валянціна Іванаўна Багдановічы, Несцяровіч Таіса Антонаўна, Вікторыя Аляксандраўна і Канстанцін Якімавіч Юрчукі, Ніна Іванаўна Мініч, Аліна Іосіфаўна Санько, Ірына Аркадзьеўна Лявонава, Мініч Дзіна Аляксандраўна, Любоў Мікалаеўна Сянько, Людміла Гаўрылаўна Чыжонак, Пашкевіч Людміла Мікалаеўна, і інш.

Педагагічнае крэда нашага калектыва — “Школа – радасці дом”. Ва ўстанове ствараюцца ўмовы для навучання і развіцця дашкольнікаў і вучняў, тут пануе атмасфера дабрыні і любові, павагі, уважлівасці і велікадушша.

Работа настаўнікаў накіравана на стварэнне ўмоў для рэалізацыі магчымасцей кожнага вучня ў вучэбнай і творчай дзейнасці, на дасягненне кожным вучнем узроўню адукацыі ў зоне яго бліжэйшага развіцця. Сярэдні бал па школе па асноўных прадметах паказвае ўстоўлівую станоўчую дынаміку. Мы імкнёмся сфарміраваць у вучняў ідэю аб небходнасці непарыўнай адукацыі, якая дапамагае ім паступаць у ВНУ і цераз некалькі гадоў  пасля заканчэння школы.

Вынікам гэтай работы з’яўляюццасловы ўдячнасці былых вучняў установы, якія з любоўю, гонарам і бясконцай павагай сардэчна дзякуюць сваім настаўнікам за тытанічную працу, за мудрае цярпенне, за разуменне і падтрымку. Нягледзячы на складанасці, настаўнікі нашай установы адукацыі  ўжо 125 гадоў высакародна даказваюць, што настаўнікі-гэта эліта чалавецтва.

 Багдановіч  Валянціна  Іванаўна, настаўніца Клянніцкай школы з 1979 года, дырэктар установы ў 1989 – 2012 гадах.