Свята вёскі Грыва супала з вялікім праваслаўным святам – Хлебным альбо Арэхавым
Спасам. Хлеб усяму галава – знае кожная сям’я.
Яшчэ летась, праводзячы ў Грыве свята вёскі, вырашылі, што яно стане
традыцыйным і будзе ладзіцца ў суботу, так адбылося і сёлета.
Ціхім жнівеньскім
вечарам, калі спала дзённая спякота, каля дома дэпутата Драчкаўскага сельсавета Ірыны Пятроўны Хмяльніцкай на свята сабраліся
жыхары вёскі Грыва. Святочна ўпрыгожаная павозка, якая была падобна на карэту,
з зазываламі ад’ехала
ад Драчкаўскага сельскага Дома культуры
і накіравалася ў вёску. Зазывалы запрашалі ўсіх на свята.
Свята вёскі Грыва супала з вялікім праваслаўным святам – Хлебным альбо Арэхавым Спасам. Хлеб усяму галава – знае кожная сям’я.
Яшчэ летась, праводзячы ў Грыве свята вёскі, вырашылі, што яно стане традыцыйным і будзе ладзіцца ў суботу, так адбылося і сёлета.
Ціхім жнівеньскім вечарам, калі спала дзённая спякота, каля дома дэпутата Драчкаўскага сельсавета Ірыны Пятроўны Хмяльніцкай на свята сабраліся жыхары вёскі Грыва. Святочна ўпрыгожаная павозка, якая была падобна на карэту, з зазываламі ад’ехала ад Драчкаўскага сельскага Дома культуры і накіравалася ў вёску. Зазывалы запрашалі ўсіх на свята.
Свята вёскі – лічы, што дзень нараджэння. Прыехалі артысты з песнямі, жартамі, віншаваннямі. Свята сабрала людзей працавітых, цікавых, прыгожых, прыгожых сваімі думкамі і справамі, натхнёных, нераўнадушных. Для многіх жыхароў Грыва – райскі, мілы сэрцу куточак. Мяркуюць, што назва населенага пункта ўтворана ад слова «грыва”, што значыць, узвышанае падоўжанае месца. Але галоўным багаццем нашых вёсак былі і застаюцца людзі. Таму ў гэты святочны дзень шмат гаварылі пра старыжылаў вёскі, аб яе заслужаных людзях. Іх віншавалі са святам і ўручалі падарункі ад Драчкаўскага сельвыканкама. У гэты вечар шчырыя і сардэчныя словы адрасавалі Уладзіміру Міхайлавічу і Надзеі Паўлаўне Зыгмантовіч, якія нядаўна адзначылі ізумруднае вяселле.
Жыць у вёсцы – гэта значыць кожны дзень быць на відавоку ў сваіх аднавяскоўцаў, якія добра ведаюць цябе, паважаюць за справы, з табой вітаюцца і жадаюць усяго найлепшага. Гэта значыць, калі ты жывеш на роднай зямлі і ў роднай вёсцы, ты павінен быць адказным за свае паводзіны, за сваю гаспадарку, за парадак вакол цябе, за прыгажосць роднай зямлі. А як прыемна крочыць па чыстай вуліцы, назіраць, як прыгожа цвітуць рознакаляровыя кветкі, як абнаўляюцца і прыгажэюць жылыя дамы вяскоўцаў. У ліку тых, хто быў адзначаны ў намінацыі «дбайныя гаспадары”: Іван Васільевіч і Тамара Мікалаеўна Тымановіч, Софія Нікіфараўна Гнедчык, менавіта іх сядзібы прызнаны лепшымі па выніках конкурсу. Ім былі выказаны падзякі і ўручаны падарункі.
Асобна адзначылі і шматдзетную сям\’ю Аляксандра Уладзіміравіча і Наталлі Мікалаеўны Вашкевіч, якія выхоўваюць чацвёра дзяцей.
Кожная вёска паважае сваіх доўгажыхароў. Самай старэйшай жыхарцы вёскі Марыі Кірылаўне Гнедчык у гэтым годзе споўнілася 94 гады, ёй пажадалі моцнага здароў’я, разумення блізкіх і ўручылі падарунак.
Не забылі і пра тых, хто ў 2015 годзе адзначыў юбілей. Цёплыя словы ў свой адрас атрымалі: Аля Кандрацьеўна Зыгмантовіч, Софія Нікіфараўна Гнедчык, Ганна Сямёнаўна Чэрап, Уладзімір Яфімавіч Захарэнка, якім споўнілася 80 год. Віншавалі з 75-годдзем Софію Антонаўну Зыгмантовіч і Галіну Іосіфаўну Зыгмантовіч, з 65-годдзем – Валерыя Лукіча Крука, з 60-годдзем – Лідзію Кандрацьеўну Губар, Тамару Аляксандраўну Самохаву і Аляксандра Міхайлавіча Янцэвіча.
Святочны настрой на працягу ўсяго вечара стваралі самадзейныя артысты Драчкаўскага сельскага Дома культуры: дырэктар Наталля Мікалаеўна Кулік, мастацкі кіраўнік Ганна Валер’еўна Гузава, дапамагалі ім у гэтым дырэктар Пятровіцкага сельскага Дома культуры Таццяна Іванаўна Ціхановіч, гумарыстычны гурт » Зажыгалкі” і салістка Ксенія Кулік. У мерапрыемстве таксама прыняў удзел гурт «Лявоніха”, у склад якога ўвайшлі вучні ДУА «Драчкаўскі НПК — дзіцячы сад – сярэдняя школа”: Вольга Ваўчок, Дар’я Карогвіч, Вера Рабец і вучаніца школы горада Мінска Вікторыя Трус. У групе падтанцоўкі былі самыя маленькія жыхары вёскі.
Таксама быў праведзены конкурс на лепшае выкананне песні. У ім перамогу атрымала Софія Нікіфараўна Гнедчык. Яна выканала гумарыстычную песню, што ўзняла настрой усім жыхарам вёскі.
Аднавяскоўцы маглі палюбавацца вышыўкай рушнікоў і карцін майстрыхі Ядзвігі Мартынаўны Хмяльніцкай.
Пасля заканчэння свята жыхары вёскі яшчэ доўга не разыходзіліся і выказвалі словы падзякі Драчкаўскаму сельвыканкаму і ўстановам культуры.
На прыканцы свята ў доме Сяргея Міхайлавіча і Ірыны Пятроўны Хмяльніцкіх накрылі святочны стол, з пірагамі і выпечкай, для ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці.
Вельмі сімвалічна, што свята вёскі супала з Хлебным Спасам! Таму ўсім сяльчанам хочацца пажадаць, каб у кожным доме быў хлеб, бо менавіта ён усяму галава. Няхай разам з Хлебным Спасам вашы дамы напоўняцца ўраджаем з грашовай нівы, стогам штодзённых сюрпрызаў і поўнымі хлявамі зерняў шчасця.
Драчкаўскі сельвыканкам вельмі ўдзячны за дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні свята дэпутату Драчкаўскага сельсавета Ірыне Пятроўне Хмяльніцкай, ляснічаму Драчкаўскага лясніцтва, дэпутату Смалявіцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксею Жанавічу Ракоўскаму, намесніку дырэктара РСУП «Пятровічы” Уладзіміру Пятровічу Басану, дырэктару ЧУП «Ператокі” Мікалаю Мікалаевічу Калеку, гаспадару карэты – жыхару вёскі Калюга Валянціну Андрэевічу Шулякоўскаму.
Марына ГНЕДЧЫК, старшыня Драчкаўскага сельвыканкама.
На здымках: моманты свята вёскі Грыва.
Фота аўтара.