Білінгвізм (двухмоўе) – гэта карыстанне двумя мовамі.

Гістарычна склалася, што ў нас, у Беларусі, шырока распаўсюджана
карыстанне двумя мовамі – рускай і беларускай. Гэтая з’ява зцверджана і на
дзяржаўным узроўні. У Беларусі афіцыйна
дзяржаўнымі мовамі з’яўляюцца і беларуская, і руская.

Мае асабістыя адносіны да беларускага білінгвізму супярэчныя. З аднаго боку, я яго падтрымліваю і згаджаюся з ім, а з
другога, — хацелася б у большай ступені перавагу аддаць
нацыянальнай мове.

Білінгвізм (двухмоўе) – гэта карыстанне двумя мовамі.

Гістарычна склалася, што ў нас, у Беларусі, шырока распаўсюджана карыстанне двумя мовамі – рускай і беларускай. Гэтая з’ява зцверджана і на дзяржаўным узроўні. У Беларусі афіцыйна дзяржаўнымі мовамі з’яўляюцца і беларуская, і руская.

Мае асабістыя адносіны да беларускага білінгвізму супярэчныя. З аднаго боку, я яго падтрымліваю і згаджаюся з ім, а з другога, — хацелася б у большай ступені перавагу аддаць нацыянальнай мове.

Беларусь – краіна, у якой склаліся цесныя адносіны з Расіяй. У Беларусі пражывае вялікая колькасць рускіх па нацыянальнасці, якія размаўляюць на сваёй роднай мове, карыстаюцца ёй і ў паўсядзённым жыцці, і ў дзелавой сферы. Мовы нашы вельмі падобныя і блізкія па гучанні і сэнсу многіх слоў і выразаў. Калі беларус чуе рускую гаворку, у яго не ўзнікае цяжкасцей з разуменнем свайго рускага суразмоўцы. На рускай мове ў нас выкладаюць у школах і іншых навучальных установах, друкуецца шмат літаратуры і афіцыйнай дакументацыі, вядуцца многія перадачы па тэлебачанні, друкуюцца перыядычныя выданні. Усё гэта актыўна ўплывае на развіццё двухмоўя.

Яшчэ ў школе нам гаварылі, што двухмоўе ў Беларусі атрымала асаблівае пашырэнне ў пасляваенныя гады, калі на аднаўленне разбуранай фашыстамі рэспублікі былі накіраваны многія спецыялісты з іншых рэспублік Савецкага Саюза. Менавіта руская мова стала для людзей розных нацыянальнасцей зразумелай і агульнай. А яшчэ ў той жа перыяд пашырыўся адток сельскага насельніцтва ў гарады. І большасць жыхароў вёсак, дзе больш распаўсюджанай была нацыянальная мова, каб не паказваць сваю быццам бы вясковую адсталасць, прыехаўшы ў горад, стараліся і размаўляць «па-гарадскому”. Так паступова стала забывацца беларуская народная гаворка, якую выцясняла рускае моўленне. І мы, беларусы, і самі не надта супраціўляліся такому выцясненню.

Але ж родная мова – гэта абавязковая ўмова і адметная рыса дзяржаўнасці. Кожная дзяржава мае сваю нацыянальную мову. Наша беларуская мова не горшая за іншыя мовы свету. Яна багатая па змястоўнасці і вобразнасці, па слоўнікавым запасе, не складаная для ўспрымання і вывучэння. Яна мае поўнае права на дастойнае існаванне і далейшае развіццё.

З усталяваннем Рэспублікі Беларусь як суверэннай, незалежнай дзяржавы змянілася стаўленне і да беларускай нацыянальнай мовы. Як ужо сказана вышэй, яна мае статус дзяржаўнай нараўне з рускай мовай. Тым не менш, нельга думаць, што варта аб’явіць мову дзяржаўнай, і ўсё насельніцтва адразу загаворыць на ёй. Адраджэнне – працэс працяглы, які не церпіць сілавога падштурхоўвання. Некаторыя лічаць, што трэба загадам зверху прымусіць школы і ВНУ перавесці толькі на беларускае выкладанне, установы – на вядзенне ўсёй дакументацыі на беларускай мове і г.д. Такі працэс, на маю думку, можа выклікаць толькі негатыўную рэакцыю насельніцтва. Прымяненне прымусу можа толькі нашкодзіць. Адраджэнне беларускасці павінна весціся паступова, каб кожны чалавек прыняў гэтую з’яву сэрцам, адчуў у ёй духоўную патрэбу.

Беларуская мова і сёння шырока выкарыстоўваецца жыхарамі Беларусі, на бытавым узроўні многія людзі самых розных узростаў размаўляюць на так званай «трасянцы”, змешваючы і рускую, і беларускую мовы. Каб пазбавіцца гэтай заганы, патрэбен час, настойлівая работа, цярпенне. Трэба актыўна прапагандаваць сваю мову ў сродках масавай інфармацыі, тэатрах, навучальных установах і ўстановах культуры, у розных дзіцячых і маладзёжных гуртках і аб’яднаннях. Калі мовы не цурацца, не ганьбіць яе, не саромецца яе, то яна па-сапраўнаму стане роднай, будзе займаць у нашым жыцці больш важнае месца, стане прыкладам гонару і годнасці беларуса.

А ў рэшце рэшт, веданне і валоданне некалькімі мовамі заўсёды лічылася ўзроўнем высокай культуры. Таму тым, што ў нашай краіне дзве галоўныя мовы, трэба толькі ганарыцца.

Дар’я ПАТАПЧЫК, студэнтка Інстытута журналістыкі Белдзяржуніверсітэта.

Информацию читайте в номере 267 – 268 от 18.11.2015 г.