ПЛЁНУ ВАМ У ПРАЦЫ
Жніво – цудоўнае свята. Свята, якое прыйшло да нас ад дзядоў і бацькоў. Вялікую працавітасць, талент, сілу сваіх рук аддае чалавек роднай зямлі, бо яна для яго спакон вякоў маці-карміцелька. І калі надыходзіць час, зямля шчодра адорвае вынікамі яго працу.
ПЛЁНУ ВАМ У ПРАЦЫ
Жніво – цудоўнае свята. Свята, якое прыйшло да нас ад дзядоў і бацькоў. Вялікую працавітасць, талент, сілу сваіх рук аддае чалавек роднай зямлі, бо яна для яго спакон вякоў маці-карміцелька. І калі надыходзіць час, зямля шчодра адорвае вынікамі яго працу.
Стала ўжо добрай традыцыяй у нашым раёне спраўляць “Зажынкі” па чарзе ў кожным сельгаспрадпрыемстве. У гэтым годзе свята першага снапа адбылося ў ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка”.
Дзейства адбывалася на палявым стане ля вёскі Палявая. Урачыстая музыка. Экіпажы камбайнаў пастроены ў лінейку. Усхваляваныя камбайнеры ля сваіх камбайнаў. Запрошаныя госці. Артысты.
Як здаўна на Беларусі вядзецца, першы сноп быў зажаты сярпамі жанчынамі-жнейкамі, пасля чаго ўручаны старшыні Смалявіцкага райвыканкама Міхаілу Гаўрылавічу Загорцаву. Яму ж было прадастаўлена пачэснае права адкрыць раённае свята “Зажынкі-2012”.
— Хлебаробы раёна вырасцілі добры ўраджай зерневых і зернебабовых культур. І зараз лёс ураджаю будуць вырашаць камбайнеры, вадзіцелі, машыністы сушыльных агрэгатаў. Вельмі важна працаваць зладжана, падстаўляючы плячо адзін аднаму. Я ўпэўнены, што высокі прафесіяналізм і адказнасць за сваю працу кожнага з нас дапамогуць убраць вырашчаны ўраджай без страт, — адзначыў Міхаіл Гаўрылавіч.
Сваю прамову старшыня райвыканкама скончыў словамі: “Жніво-2012 аб’яўляю адкрытым”.
Ганаровае права ўзняць дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена пераможцам жніва мінулага года – старшаму камбайнеру РДУП “ЖодзінаАграПлемЭліта” Васілю Фёдаравічу Лойку і вадзіцелю ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” Уладзіміру Міхайлавічу Ходасу.
З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў свята звярнуўся генеральны дырэктар ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” Сяргей Генадзьевіч Рамчанка. Свае пажаданні ўдзельнікам жніва выказаў Васіль Фёдаравіч Лойка.
Караваі, спечаныя з ураджаю мінулага года, былі ўручаны кіраўнікам раёна і гаспадарак.
Па традыцыі на добрую справу, добрае надвор’е і жніво працаўнікоў і хлебныя палеткі благаславіў настаяцель прыходу храма Ражства Святой Багародзіцы пратаірэй айцец Міхаіл.
І вось той момант, калі па хлебнай ніве паплылі магутныя машыны, і зерне золатам пасыпалася ў працавітыя рукі хлебаробаў. Жніво-2012 пачалося. У добры шлях, удзельнікі жніва! Плёну вам у працы!
М.МЕРКУЛЬ.
НА ЗДЫМКАХ: “Зажынкі-2012” у Смалявіцкім раёне.
Фота Аляксандра ВАЛАДЗЬКО.
Информацию читайте в номере 169-172 от 28.07.2012 г.