24 верасня ўДУА "Азярыцкаслабадская сярэдняя школа” адбыўся традыцыйны восеньскі кірмаш "Багатуха”. Нанекалькігадзін наша спартыўная зала ператварыласяўсапраўдныкірмаш.
Слова для віншавання было прадастаўлена дырэктару школы А.Г.Меркулю. Са словамі благаслаўлення выступіў настаяцель храма Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы айцец Іаан. У склад журы ўваходзілі дырэктар школы А.Г.Меркуль, айцец Іаан, настаўнік-дэфектолаг В.В.Чушанкова.
Дзеці з асаблівым нецярпеннем чакалі кірмашу, рыхтавалі "тавары” на продаж. 2-4 класамбыўадведзенысвойстол.
"Багатуха" праходзіла па наступных намінацыях: лепшая прэзентацыя, выпечка, разнапланавы асартымент, нацыянальны каларыт, а таксама намінацыі "Лепшы букет”, "Лепшая кветкавая кампазіцыя”, "Кампазіцыя з гародніны ”, якія былі выбраны для ўдзелу ў раённым конкурсе "У садзе або ў агародзе”.
Пірагі,пячэнне,пірожныя,згатаваныямамамі,былідаспадобыўсімгасцямкірмашу. Тут можна было паласавацца аматарам салодкага: і пірагом, і пірожным, і крэндзелем…Той, хто дбае пра здароўе, змог набыць садавіну і агародніну прама з градкі. А самы лянівы купляў нарыхтоўкі на зіму. У кірмашы прымалі непасрэдны ўдзел і бацькі вучняў.
Па выніках святкавання кірмашу 1-ае месца занялі 2 "А” і 4 "В” класы; 2-ое месца - 3 "А”, 3 "В” класы; 3-яе месца - 4 "А” і 2 "Б” класы.
Восеньскі кірмаш прынес усім, без выключэння, добры настрой, прыемныя сустрэчы, смачныя пачастункі.
Восень сапраўды багатая!
Марына БАЧЫЛА, намеснік дырэктра па выхаваўчай рабоце.
Информацию читайте в № 297-300 от 1.10.2016г.