Учора, 30 верасня горад Маладзечна Мінскай вобласці сустракаў удзельнікаў республіканскага фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2011”, сярод якіх і прадстаўнікі нашага раёна ў колькасці трох чалавек. Смалевічане-перадавікі ўвайшлі ў склад дэлегацыі Міншчыны.
Пачэснае права прадстаўляць аграрыяў Смалявіччыны на галоўным сельскагаспадарчым свяце года прадастаўлена дырэктару прыватнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Азярыцкі-Агра” Ніне Вікенцьеўне Жалязновай, вадзіцелю адкрытага акцыянернага таварыства “Смалявіцкі райаграсервіс” Уладзіміру Міхайлавічу Ходасу і трактарысту прыватнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Азярыцкі-Агра” Юрыю Леанідавічу Тароцька.
Нагадаем, што калектыў ПСУП ”Азярыцкі-Агра” пад кіраўніцтвам Н.В.Жалязновай па выніках раённага спаборніцтва за дасягненне найлепшых вынікаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур у 2011 годзе стаў пераможцам сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый. Па стану на 1 верасня гаспадарка забяспечыла валавую вытворчасць зерня ў першапачаткова апрыходаванай вазе 13831 тону, што да ўзроўню 2010 года складае 125,5 працэнта, самую высокую ўраджайнасць зерня — 44,7 цэнтнера з гектара і выхад зерня з балагектара — 132,7 кілаграма.
Выдатны вынік працы падчас уборачнай кампаніі мае вадзіцель ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” У.М.Ходас. На аўтамашыне МАЗ-555102 грузападымальнасцю 10 тон ён перавёз 3791 тону зерня ў фізічнай вазе.
Трактарыст ПСУП “Азярыцкі-Агра” Ю.Л.Тароцька таксама мае права ганарыцца сваім дасягненнем. На трактары МТЗ-3022 з паўпрычэпам НТС-20 ён перавёз травяных кармоў ў пераліку на зялёную масу 8129,4 тоны.
Разам з дэлегатамі, мы спадзяёмся, што то іх унёсак у агульны каравай будзе дастойна ацэнены на рэспубліканскім свяце працаўнікоў сяла “Дажынкі-2011”
Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.
Информацию читайте в номере 226 – 229 от 1.10.2011 г.