Урачыста, маштабна і відовішчна ў мінулую пятніцу прайшло раённае свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2016”. З самага рання на пад’ездзе да Будагова і ў самім аграгарадку адчувалася святочная атмасфера: разнастайныя саламяныя фігуры, рознакаляровыя сцягі, гукі музыкі… Каля сельскага Дома культуры працавалі падвор’і сельгасарганізацый раёна, летнія кафэ, выставы-прэзентацыі прадукцыі і вытворчасці сельгаспрадпрыемстваў, выставы-продажы вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і народных промыслаў самадзейных майстроў, разнастайныя пляцоўкі, дзіцячыя атракцыёны і гандлёвыя рады. А адкрытая сцэнічная пляцоўка стала месцам выступлення калектываў мастацкай самадзейнасці Смалявіччыны.
Урачыста, маштабна і відовішчна ў мінулую пятніцу прайшло раённае свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2016”. З самага рання на пад’ездзе да Будагова і ў самім аграгарадку адчувалася святочная атмасфера: разнастайныя саламяныя фігуры, рознакаляровыя сцягі, гукі музыкі… Каля сельскага Дома культуры працавалі падвор’і сельгасарганізацый раёна, летнія кафэ, выставы-прэзентацыі прадукцыі і вытворчасці сельгаспрадпрыемстваў, выставы-продажы вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і народных промыслаў самадзейных майстроў, разнастайныя пляцоўкі, дзіцячыя атракцыёны і гандлёвыя рады. А адкрытая сцэнічная пляцоўка стала месцам выступлення калектываў мастацкай самадзейнасці Смалявіччыны.
Ужо стаў традыцыйным конкурс кулінараў паміж гасцямі свята – кіраўнікамі дэлегацый гарадоў-пабрацімаў — «Смачна есці”. На вогнішчы ў вялікіх кацялках гатавалі смачныя стравы, якімі маглі пачаставацца ўсе жадаючыя. Не пакідалі абыякавымі і ўзбуджалі апетыт пахі, якія цягнуліся з кожнай палаткі сельгасарганізацый, а разнастайнасць прысмакаў прываблівала шмат жадаючых паспрабаваць гарачых дранікаў, напрыклад, альбо духмянай і наварыстай юхі.
А пачалося свята ўраджаю з урачыстага шэсця ўдзельнікаў жніва, кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў раёна і працаўнікоў сельскай гаспадаркі, якія пад апладысменты гледачоў і гукі духавога аркестра прайшлі калонай па цэнтральнай вуліцы Будагова ад уезду ў аграгарадок да сельскага Дома культуры. Пяць дзяўчат-прыгажунь у нацыянальных касцюмах неслі снапы збожжа, як сімвал новага ўраджаю. Залацістым хлебным караваем сустракалі старшыню Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта Міхаіла Гаўрылавіча Загорцава. Потым удзельнікаў свята запрасілі ў глядзельную залу, дзе пачалося ўрачыстае ўзагароджванне пераможцаў «Жніва-2016”. У фае Дома культуры разгарнулася выстава-конкурс «Караваі Смалявіччыны”, на якую кожная гаспадарка прадставіла свой духмяны каравай. І перможцам у гэтым конкурсе стала РСУП «Пятровічы”.
Грашовыя прэміі пералічаны на рахункі раённых сельгаспрадпрыемстваў, а іх кіраўнікам на сцэне ўручылі сертыфікаты, кветкі і караваі. Імёны тых, хто падчас уборачнай кампаніі, прыкладваючы вялікія намаганні, малаціў збожжа, адвозіў яго з поля на ток і перапрацоўваў зерне, не аднойчы з’яўляліся на старонках нашай газеты. Адзін за адным паднімаліся на сцэну камбайнеры, вадзіцелі і аператары зернесушыльных комплексаў. Кожны пераможца атрымаў кветкі, ганаровую грамату і грашуовую прэмію, якія ўручыў падчас святочнага мерапрыемства старшыня райвыканкама. Вітаючы віноўнікаў урачыстасці і гасцей свята, кіраўнік раёна адзначыў, что сённяшні важкі хлебны каравай – гэта вынік добрай арганізацыі работы ў сельгасарганізацыях на ўсіх звеннях, вынік адказнай падрыхтоўкі на ўсіх этапах уборачнай кампаніі. За ўсё гэта хлебная ніва аддзячыла хлебаробам сапраўды багатым ураджаем. Кожны пагодлівы дзень, кожную хвіліну камбайнеры і вадзіцелі, занятыя на ўборцы, выкарыстоўвалі для таго, каб без страт убраць вырашчаны ўраджай. Таксама былі выказаны словы падзякі ў адрас главы адміністрацыі Фрунзенскага раёна горада Мінска Барыса Анатольевіча Васільева за аказаную дапамогу і прадастаўленую тэхніку сельгаспрадпрыемствам Смалявіччыны ў перыяд уборачнай кампаніі 2016 года.
– Сёння я ад усёй душы віншую хлебаробаў з завяршэннем галоўнай сельскагаспадарчай кампаніі, выказваю словы шчырай падзякі за адданасць абранай справе, працавітасць на хлебнай ніве, — сказаў Міхаіл Гаўрылавіч.
З прывітальнымі словамі да віноўнікаў урачыстасці звярталіся і шматлікія паважаныя госці, якія былі запрошаны на свята «Дажынкі”. Імі сталі делегацыі з Мыцішчаў, Беларэчанска (Расійская Федэрацыя), прадстаўнікі Балгарыі і Польшчы, депутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пётр Андрэевіч Вабішчэвіч і Ілля Аляксандравіч Мурашка. Са сцэны працаўнікоў вёскі віншаваў старшыня рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Мікалай Аксёнавіч Лабушаў. За добрасумленную працу на ўборцы ўраджаю ўзнагароджаны медалём «110 год Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі” і грашовай прэміяй Васіль Яўгенавіч Кудрэвіч (прадстаўнік СУП «Азярыцкі-Агра”), Цімур Сяргеевіч Папельскі (прадстаўнік РСДУП «Шыпяны-АСК”), Цімафей Яўгенавіч Ільюшонак (прадстаўнік ДП «ЖодзінаАграПлемЭліта”).
У агульным караваі раёна ёсць уклад тых, хто працаваў у дыспетчарскіх пунктах, сталовых, забяспечваў падвоз харчавання, займаўся аховай працы і інфармаваннем. Раённым камітэтам прафсаюзаў працаўнікоў аграпрамысловага комплексу адзначаны людзі, якія таксама вартыя ўзнагарод – Радыён Васільевіч Стасюк (прадстаўнік ДП «ЖодзінаАграПлемЭліта”), Зінаіда Міхайлаўна Радзюк (прадстаўнік РСДУП «Шыпяны-АСК”), Анатоль Анатольевіч Дзядовіч (прадстаўнік СУП «Азярыцкі-Агра”), Святлана Міхайлаўна Бальнікава (прадстаўнік ААА «Смалявічы-Сузон”), Мікалай Мікалаевіч Сляпіца (прадстаўнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама), Галіна Афанасьеўна Лодысева (прадстаўнік ААА «Смалявічы Бройлер”), Валянціна Сцяпанаўна Натычко (прадстаўнік РСУП «Пятровічы”) і Ірына Ігараўна Юхневіч (прадстаўнік ААА «Смалявіцкі райаграсервіс”).
Свае лепшыя песні і танцавальныя нумары пераможцам жніва і гасцям свята прысвячалі народны ансамбль песні «Пліса” Дома культуры пасёлка Акцябарскі, народны фальклорны гурт «Маладзічкі” Дома культуры пасёлка Усяж, узорны танцавальны гурт «Ніка” і народны фальклорны гурт «Жывіца” Барсукоўскага сельскага Дома культуры, ансамбль песні «Квецень”, вакальны гурт «Зажыгалкі” Драчкаўскага сельскага Дома культуры. А асаблівым падарункам стала выступленне беларускага спевака Сашы Нэма.
На свяце не было месцы суму, а гумар і артыстызм дуэта Сымона і Сымоніхі, у ролі якіх выступалі Уладзімір Гаўрыкаў і Наталля Вінцукевіч, вызывалі вясёлы смех і гучныя апладысменты гледачоў. Можна смела сказаць, што свята сельскіх працаўнікоў раёна ўдалося на славу. А скончылася яно вячэрняй канцэртнай праграмай на адкрытай пляцоўцы і танцавальнай дыскатэкай.
Наталля ЧАСАВІЦІНА.
На здымках: моманты правядзення раённага свята «Дажынкі-2016”.
Фота А.ВАЛАДЗЬКО.
Информацию читайте в № 293-296 от 28.09.2016г.