Дзень беларускага пісьменства — дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Штогод свята ладзіцца ў новых гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання.

Дзень беларускага пісьменства — дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Штогод свята ладзіцца ў новых гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання.

Дзень беларускага пісьменства 2017 года асаблівы, паколькі мы адзначаем 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і 1155-годдзе горада Полацка.

Полацк прымае Дзень беларускага пісьменства ўжо трэці раз. Знакавыя падзеі сталі вызначальнымі ў выбары месца правядзення мерапрыемства.

Свята адбудзецца ў Полацку 2 і 3 верасня.

Сярод планаваных мерапрыемстваў – Міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў «Дыпламатыя слова: Францыск Скарына ў сусветнай гуманітарнай прасторы», прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

У рамках свята адбудзецца фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», у якім прымуць удзел і навучэнцы Міншчыны – пераможцы абласнога этапу. Плануецца ўрачыстае адкрыццё памятнага знака «Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці».

Адбудзецца мастацка-тэатралізаваная дзея «Беларускі шлях» з удзелам Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, майстроў мастацтваў і самадзейных калектываў.

Таксама можна будзе пабачыць прэзентацыю ўнікальнай кнігі Францыска Скарыны “Малая падарожная кніжка”. На выставе “Люду паспалітаму да добрага навучання” будуць прадстаўлены Псалтыры з музейных і кніжных збораў Беларусі і Расіі. Жадаючыя змогуць пазнаёміцца з серыяй памятных манет Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь “Шлях Скарыны” і наведаць выставу аднаго дня “Полацк на памятных манетах Рэспублікі Беларусь”.

Сярод планаваных мерапрыемстваў — мастацкі пленэр, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання “Полацк у гравюрах сучасных мастакоў” і выстава па выніках Міжнароднага пленэра, які пройдзе ў Кіеве, Вялікім Ноўгарадзе і Полацку, гарадах трох славянскіх краін, якія ўпрыгожваюць велічныя Сафійскія саборы.

У рамках свята адбудзецца ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

Парадуе гасцей свята-фэст сярэдневяковай культуры «Рубон», на якім адбудуцца выступленні клубаў гістарычнай рэканструкцыі, тэатралізаваныя паказы рыцарскіх клубаў, канцэрт сярэдневяковай музыкі, майстар-класы па сярэдневяковых танцах, конкурсна-гульнявыя праграмы «Рыцарскія забавы».

Паспрабаваць розныя стравы і прысмакі можна будзе на фэсце беларускай кухні і беларускай прадукцыі.

Адметнасцю святочных мерапрыемстваў, несумненна, стане інтэрактыўная пляцоўка, на якой будзе працаваць друкарскі станок, і кожны жадаючы атрымае магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі першадрукара.

І гэта толькі невялікая частка падзей, якія будуць чакаць удзельнікаў і гасцей Дня беларускага пісьменства.

Дзень беларускага пісьменства з’яўляецца нацыянальным святам і праводзіцца з мэтай прапаганды лепшых духоўных і асветніцкіх традыцый нашага народа.

Падрыхтавала Марына БІРУК.

Информацию читайте в № 261-264 от 2.09.2017 г.