19 лютага ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча адбылася прэзентацыя кнігі “Афган. Пламя войны” аўтара-складальніка Звознікава А.А, прысвечаная 22-ой гадавіне са дня вываду савецкіх войск з Афганістана. У гэтай кнізе сабраныя дакументальныя і ілюстрацыйныя матэрыялы, якія апісваюць перыяд знаходжання Абмежаванага кантынгенту савецкіх войск у Афганістане.

У мерапрыемстве з цікавасцю прынялі ўдзел вучні 8”А” і 9”А” класаў Смалявіцкай раённай гімназіі. Падчас 50-хвіліннай прэзентацыі супрацоўнікі бібліятэкі расказалі школьнікам пра кожны з пяці раздзелаў кнігі, пазнаёмілі іх з помнікамі і абеліскамі, якія створаны на тэрыторыі Беларусі ў гонар удзельнікаў афганскай вайны, зачыталі іх чуллівыя вершы і ўспаміны. Песні Аляксандра Разэнбаума і мультымедыйнае суправаджэнне сталі добрым дадаткам да прэзентацыі. Удзельнікі мерапрыемства аддалі даніну павагі хвілінай маўчання і нашым землякам, што загінулі ў афганскай вайне. Юныя гледачы засталіся ўдзячныя арганізатарам за пазнавальную інфармацыю, якая нікога не пакінула абыякавым.

Вікторыя ЖЫЛЯКОВА.

Информацию читайте в номере 41 – 42  от 23.02.2011 г.