У зале Дома культуры аграгарадка Кастрычныцкі яблыку няма дзе ўпасці. Людзі стаяць на ўваходе і ўздоўж сцен. Але месца ўсё роўна недастаткова. Гучыць музыка, гул у зале сціхае. На сцэне з’яўляецца народны ансамбль танца «Плісянка”. Пачынаецца вечар памяці Юльяна Антонавіча Малецкага.
 
Цёплая атмасфера і пачуццё сваяцкасці з усімі прысутнымі панавала на мерапрымстве. І не таму, што большасць з тых, хто сядзеў у зале, добра ведалі Юльяна Антонавіча. А таму, што талент гэтага чалавека славіцца далёка за межамі Смалявічаў.

Пасля ўступнага слова сцэнарыста і вядучай Валянціны Канстанцінаўны Хасаншынай, якая некалі таксама прайшла школу танца Малецкага, быў паказаны дакументальны фільм. Урыўкі рэпетыцый з удзелам Юльяна Антонавіча, фрагменты выступленняў яго выхаванкі – «Плісянкі”. А пасля – кадры з могілак, дзе ён пахаваны. Да горла падкатваўся вялізны горкі ком, а на вочы наварочваліся шчырыя слёзы. Фільм скончыўся словамі «Гэта патрэбна жывым”. Сапраўды. Бо калі б не было патрэбна, ці сабраліся б яны ў гэтай зале?

Трыццаць гадоў Юльян Антонавіч служыў на сцэне народнаму танцу. У дождж, у снег, у люты мароз – у любое надвор’е ён кожны дзень прыязджаў на рэпетыцыі, дзе яго чакалі вучні. А дома Юльяна Антонавіча цярпліва чакала муза – жонка Анна Іванаўна. На вечары яна – ганаровая госця. Менавіта ёй прысвяціў сваю песню дырэктар Дома культуры Алег Уладзіміравіч Сёмін.

Танец «Пеўні”, які далей убачылі гледачы, быў візітнай карткай не толькі калектыву «Плісянкі”, але і Смалявіцкай бройлернай птушкафабрыкі. Зала сустрэла танец гучнымі апладысментамі. Вясёлыя скокі пеўнікаў на сцэне скончыліся імправізаванай бойкай. Нават пер’е ляцела!

Наступны выступоўца – ансамбль «Сяброўкі” – выканаў песню «Ночка”. Пасля чаго слова было прадстаўлена людзям, якія добра ведалі Юльяна Антонавіча.

Галіна Уладзіміраўна Болбас прадстаўляла «Плісянку” на міжнародным фестывалі народнага фальклору ў турэцкай Анталіі. «З нашых дзяцей і ўнукаў Юльян Антонавіч зрабіў вядомую «Плісянку”, – кажа Галіна Уладзіміраўна. – Выступленні гэтага калектыву не трэба было рэкламаваць. Але ж калі яны адбываліся, то месца ў зале, як і сёння, было мала.”

Подробную информацию читайте в номере 288-291 от 19.12.2009.