Усё пайшло з вёскі. Гарады калісьці былі маленькімі і людзі каранямі продкаў звязаны з вёскай. 21 жніўня 2011 года ў аграгарадку Будагова Жодзінскага сельсавета адбылося знакавае мерапрыемства – свята вёскі. Такога будагоўцы яшчэ не бачылі: на пляцоўцы перад СДК развярнуўся горад майстроў, дзе свае вырабы прадставілі ўдзельнікі гурткоў ДПМ (кіраўнікі Міхаіл Партыка, Зінаіда Бараноўская, Таццяна Бараноўская), працавала дзіцячая гульнёвая пляцоўка (салодкая вата, пап-корн, паветраныя шары, раставыя лялькі, розныя атракцыёны, электрамабілі, катанне на поні і інш).

Ладзілася ўшанаванне пераможцаў ў намінацыі “Лепшы сялянскі падворак” (пераможцы – сям’я Бондар), шматдзетных сем’яў, маладых пар, залатых юбіляраў (Алена і Мікалай Казлоўскія), ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працы, першакласнікаў і самага маленькага жыхара вёскі.
Жыхароў і гасцей радавалі артысты з Барысава (сямейны гурт Юнеевых), творчыя калектывы Барсукоўскага СДК (кіраўнік Вікторыя Колісава), а таксама мясцовыя артысты (народны ансамбль народнай песні “Вяжынка”, дзіцячы калектыў “Свяціца”).
А на прыканцы свята адбылася танцавальна-гульнёвая праграма для ўсіх жадаючых.
Асабістая падзяка ў арганізацыі свята і набыцці падарункаў – старшыні Жодзінскага сельвыканкама Андрэю Мікалаевічу Бараўцову, дырэктару ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” Анжаліке Пятроўне Гушчэня, АП Андрэю Уладзіміравічу Дзенісевічу.
Хай шмат год квітнее вёска Будагова – бо тут жыве душа чалавека.
Т.І.ПАПКОВІЧ, дырэктар Будагоўскага СДК.
На здымках: моманты свята.
Фота аўтара.
Информацию читайте в номере 196 – 199 от 27.08.2011 г.