Прыемны блінны пах і гучная музыка прыцягвалі на цэнтральную плошчу горада Смалявічы ўсё больш народу. І старыя, і малыя прыходзілі сюды 14 лютага, каб весела правесці зіму і сустрэць доўгачаканую вясну. Тым больш, што пасля свята сем доўгіх тыдняў нельга будзе весяліцца, танцаваць і смяяцца, каб ачысціцца ад грахоў.
Прыемны блінны пах і гучная музыка прыцягвалі на цэнтральную плошчу горада Смалявічы ўсё больш народу. І старыя, і малыя прыходзілі сюды 14 лютага, каб весела правесці зіму і сустрэць доўгачаканую вясну. Тым больш, што пасля свята сем доўгіх тыдняў нельга будзе весяліцца, танцаваць і смяяцца, каб ачысціцца ад грахоў.
Яшчэ у 9.00 на плошчы загучалі народныя песні, і пачалі збіраць народ скамарохі ды пераапранутыя ў касцюмы казачных герояў. А ўжо к 11.00 пачалася вялікая тэатралізаваная дзея з галоўнай гераіняй – Масленіцай, гульнямі, песнямі і блінамі – галоўным атрыбутам свята. Блін з’яўляецца сімвалам сонца: такое ж круглае і гарачае, яно разгараецца ўсё ярчэй і робіць дні даўжэйшымі. У нядзелю бліноў хапіла ўсім. З маслам, тварагом, мясам – выбірай на любы густ!
Каб забяспечыць гасцям свята добры настрой, на сцэне плошчы выступалі народныя ансамблі песні “Смаляначка” з ГДК і “Каліна чырвоная” Забалацкага СДК. Іх масленічныя песні не давалі народу засумаваць. А каб госці свята не змерзлі, ім прапаноўваўся шэраг самых разнастайных масленічных гульняў і конкурсаў. Спачатку вядучыя, Зоська ды Марыля, выбіралі сярод смалевічан самую лепшую гаспадыню. Аўдыторыі прапаноўваліся загадкі, а тых, хто даваў правільныя адказы, чакаў наступны іспыт – скокі праз мяцёлкі, які і вызначыў пераможцу. Праверылі на гаспадарлівасць і мужчынскую палову Смалявічаў. З прапанаванага спісу інгрыдыентаў удзельнікі конкурсу выбралі неабходныя для прыгатавання бліноў. Аўтараў лепшых рацэптаў пачаставалі гарачымі блінцамі.
Пасля аб’ектам увагі сталі халастыя хлопцы. Дзяўчаты выбіралі спадабанага і вешалі яму на шыю калодку. Каб адкупіцца ад цяжкай ношы, абраны хлапец танцаваў, спяваў ці ўзгадваў верш.
Вельмі павесяліў народ конкурс “Скокі ў мяхах”. А наступнае спаборніцтва “Масленічнае бервяно” паказала мацнейшых. Два хлапцы станавіліся на бервяно і біліся падушкамі. Праіграваў той, хто першым звальваўся з бервяна.
Але, бадай, самым цікавым момантам свята стаў атракцыён “Масленічны слуп”. І не дзіва, бо падарункі для тых, хто змог пакарыць вяршыню слупа, былі не проста прыемныя, але і каштоўныя. Тарты, дарожная сумка, пачак парашку для мыцця бялізны, білеты ў кінатэатр, падпіска на раённую газету “Край смалявіцкі”, пропуск на дыскатэку на 3 месяцы, а таксама запрашальнік у трэнажорны зал на месяц. Акрамя гэтых і іншых прызоў, пераможцы атрымлівалі яшчэ і бурныя апладысменты захопленых гледачоў. А прэтэндэнтаў было дастаткова: спрабавалі залезці на слуп і хлопчыкі, і сталыя мужчыны.
Гандлёвыя рады ў нядзелю ламаліся ад смакоццяў. Усе жадаючыя маглі пачаставацца блінамі, шашлыкамі, салодкай ватай, поп-корнам. Таксама на плошчы можна было набыць вырабы з саломы ці паўдзель-нічаць у бяcпройгрыш-най латарэі.
У ранейшыя часы, каб канчаткова справадзіць зіму з яе маразамі і снегам, напрыканцы масленічнага тыдня пудзіла Масленіцы звычайна спальвалі. Не адыйшло ад гэтай традыцыі і смалявіцкае свята. Пад вясёлыя песні госці сабраліся ў шырокі карагод, у цэнтры якога ў масленічным кастры гарэла пудзіва. А разам з дымам ад пудзіла Масленіцы сыходзіла і зіма, саступаючы месца вясне.
Вікторыя ЖЫЛЯКОВА.
На здымках: Масленіца ў Смалявічах.
Фота А.ВАЛАДЗЬКО.