Перапахаванне парэшткаў 110 загінулых у 1812 годзе напалеонаўскіх салдат і грамадзянскіх асоб, што рухаліся разам з адступаючай напалеонаўскай арміяй, адбылося 2 лістапада 2012 года ў суседнім з нашым Барысаўскім раёне. На месцы падзеі пабываў наш карэспандэнт.
Перапахаванне парэшткаў 110 загінулых у 1812 годзе напалеонаўскіх салдат і грамадзянскіх асоб, што рухаліся разам з адступаючай напалеонаўскай арміяй, адбылося 2 лістапада 2012 года ў суседнім з нашым Барысаўскім раёне. На месцы падзеі пабываў наш карэспандэнт.
Мерапрыемства праходзіла на грамадзянскіх могілках вёскі Студзёнка, што на левым (усходнім) беразе ракі Бярэзіна, ля французскага мемарыяла, прысвечанага вайне 1812 года і пераправе праз раку Бярэзіна арміі Напалеона. Менавіта тут дзвесце гадоў таму армія Напалеона канчаткова была разгромлена, а сам ён, пакінуўшы рэшткі арміі лёсу, уцёк.
110 астанкаў салдат арміі Напалеона ў чэрвені бягучага года былі знойдзены 52-м пошукавым батальёнам Міністэрства абароны Беларусі ў суседнім Лагойскім раёне, непадалёк ад вёскі Гарбоўшчына.
Перазахаванне, што адбылося 2 лістапада 2012 года, не першае на гэтым месцы. У 2005 годзе тут знайшлі апошні прытулак 223, а ў лістападзе 2008 года — 108 салдат арміі Напалеона і грамадзянскіх асоб, што рухаліся на Захад разам з ёй.
На жалобнай цырымоніі перапахавання разам з прадстаўнікамі Мінскага аблвыканкама, Барысаўскага і Лагойскага райвыканкамаў прымаў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусі Мішэль Рэнеры.
— Гэта месца вельмі важнае для французаў, — падзяліўся дыпламат з журналістамі. — Для французаў «Бярэзіна» гучыць, як «катастрофа», таму што тут, як вы ведаеце, загінула шмат людзей. Мы не ведаем дакладна, хто спачывае тут, ведаем толькі, што гэта салдаты Напалеона. А якой нацыянальнасці — беларус, паляк ці француз — нам невядома. Але гэта і не так важна — важна, што гэта салдаты,якія выконвалі свой абавязак.
Акрамя таго, спадар пасол падзякаваў Міністэрству абароны Рэспублікі Беларусь, мясцовым уладам за аказаную падтрымку.
Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.
На здымках: перапахаваннне; помнік.
Фота аўтара.
Информацию читайте в номере 259 – 262 от 10.11.2012 г.