Двадцаць пяць гадоў аддзяляюць нас ад таго памятнага дня, калі
апошні салдат абмежаванага кантынгенту войск пакінуў тэрыторыю Рэспублікі
Афганістан.

Калі я запытала ў сваёй 13-гадовай дачкі, што яна ведае пра
афганскую вайну, тая адказала, што
нічога, акрамя таго, што ёсць такая краіна – Афганістан.

  

Двадцаць пяць гадоў аддзяляюць нас ад таго памятнага дня, калі апошні салдат абмежаванага кантынгенту войск пакінуў тэрыторыю Рэспублікі Афганістан.

Калі я запытала ў сваёй 13-гадовай дачкі, што яна ведае пра афганскую вайну, тая адказала, што нічога, акрамя таго, што ёсць такая краіна – Афганістан.

У аўторак у Зялёнаборскай сельскай бібліятэцы бібліятэкар сумесна з супрацоўнікамі Дома культуры зладзілі гадзіну воінскай славы «Перамога ў сэрцы кожнага жыве”. На імпрэзу сабраліся падлеткі сёмых-дзевятых класаў мясцовай школы разам з настаўнікамі. Гістарычную даведку аб тым, як і чаму пачалася Афганская вайна, дала бібліятэкар Т.К. Гусева, яна ж паведаміла пра кнігі беларускага пісьменніка М.Чаргінца «Сыновья” і «Тайна Черных гор”. Дырэктар Дома культуры В.В. Гусеў праспяваў песні з рэпертуару гурта «Каскад”, які быў створаны ў 1980 годзе ў адной з вайсковых часцей дыслацыраваных на тэрыторыі Афганістана. Класны кіраўнік К.Ю. Мішкевіч прадставіла прэзентацыю мемарыяла «Востраў слёз” у Мінску. Напрыканцы быў паказаны відэафільм «Афган”, прадэманстраваны Смалявіцкай райкінавідэасеткай.

Гаманкія на пачатку сустрэчы падлеткі выходзілі з яе засяроджанымі і маўклівымі.

Т. АНОП.

На здымку: выступленне В.В. Гусева.

Фота з архіва Зялёнаборскай сельскай бібліятэкі.

Информацию читайте в номере 39 – 40 от 19.02.2014 г.