Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь –галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці, якое штогод 3-га ліпеня адзначае беларускі народ. Смалевічан у гэты святочны дзень не горш за зорак павіншавалі мясцовыя выканаўцы.

 “Квітней у песнях, мая Радзіма” – маладзёжная праграма пад такой назвай вітала смалевічан і гасцей горада на цэнтральнай плошчы ў 20.00. Добрым настроем дзяліліся з гледачамі салісты гарадскога Дома культуры і Усяжскага сельскага Дома культуры. Хутка да іх далучыліся і жыхары горада, якія пачалі танчыць ля сцэны. Нягледзячы на дажджлівае надвор’е, народу на плошчы – а разам з ім і парасонаў – з часам станавілася толькі больш. У 22.55 стартавала рэспубліканская акцыя “Спяем гімн разам”. Спецыяльна да акцыі на плошчу быў вынесены сцяг Рэспублікі Беларусь. Смалевічане далучыліся да акцыі і разам з усёй краінай праспявалі гімн (на здымках).

Такім чынам, святочны канцэрт, прысвечаны Дню Незалежнасці, адбыўся! І няхай зоркі на сцэне былі не сусветна вядомыя, але свае, і няхай спецэфекты былі не такія шыкоўныя, але эфектныя, і няхай неба зайшлося ад дажджу, галоўнае, што яно – мірнае.

Вікторыя ЖЫЛЯКОВА.

Фота А.ВАЛАДЗЬКО.