Паважаная рэдакцыя!

Звяртаецца да вас жыхарка пасёлка Зялены Бор Любоў Мікалаеўна Мініч,
у дзявоцтве — Букаціч, ураджэнка вёскі Пацічова Смалявіцкага раёна.

Прызнаюся: люблю Радзіму і той куточак на зямлі, дзе нарадзілася. Я
ўжо пенсіянерка, без працы сумна, вось і адважылася напісаць вам ліст пра сваю
вёску і яе жыхароў — працавітых, сумленных і таленавітых пацічоўцаў. Пра сваю
вёску я таксама напісала радкі, якія ідуць ад сэрца. Вось невялікі ўрывачак:

Паважаная рэдакцыя!

Звяртаецца да вас жыхарка пасёлка Зялены Бор Любоў Мікалаеўна Мініч, у дзявоцтве — Букаціч, ураджэнка вёскі Пацічова Смалявіцкага раёна.

Прызнаюся: люблю Радзіму і той куточак на зямлі, дзе нарадзілася. Я ўжо пенсіянерка, без працы сумна, вось і адважылася напісаць вам ліст пра сваю вёску і яе жыхароў — працавітых, сумленных і таленавітых пацічоўцаў. Пра сваю вёску я таксама напісала радкі, якія ідуць ад сэрца. Вось невялікі ўрывачак:

… І заўсёды ў жыцці, як хвіліначка ёсць,

Я імкнуся ў вёску — там жаданы я госць…

Мне б вельмі хацелася, каб аповед пра жыхароў Пацічова змаглі прачытаць вяскоўцы, бо лічу, што трэба, каб усе людзі захоўвалі ўспаміны пра сваіх землякоў, шанавалі кожны дзень пад мірным блакітным небам.

Трэцяга ліпеня — вялікая дата. Шмат гадоў таму нашы дзяды, прадзеды прагналі з нашай зямлі ворага.

Як мала на сённяшні дзень засталося тых адважных хлопцаў, якія гераічна змагаліся за спакойнае жыццё і чыстае неба. Шчыры вам дзякуй, нашы героі!

Вельмі многа на Беларусі героеў, якіх ведаюць далёка за яе межамі. Але хачу паведаміць пра простых людзей, якія таксама ўнеслі значны ўклад у перамогу над фашысцкай нечысцю.

Мне запаў у душу аповед маёй бабулі Яніны Ігнацьеўны Аляшкевіч пра тыя ліхія часіны, пра вялікае гора, якое выпала на долю пацічоўцаў падчас вайны.

У Пацічова немцы наведваліся часта, каб пажывіцца: «Млеко”, «Яйкі” ! Суседнюю вёску Забалацце палілі ўжо некалькі разоў, людзі жылі ў зямлянках. Нашу вёску, на шчасце, гэта ліха мінавала. Аднойчы халодным восеньскім ранкам наскочылі немцы, сагналі разам ўсіх жыхароў вёскі. Пацічоўцы вырашылі, што зараз іх будуць паліць. Немцы рабавалі вёску, забіралі жыўнасць. Той немец, што зайшоў да бабулі, мовіў: «Матка, на тры дні ў Смалявічы, потым — дамоў”. І паказаў, каб расчыніла дзверы хлева: хай думаюць, што там ужо пуста. «Дай швайн, ам-ам на тры дні”, — пагладзіў па галаве маленькую рудзенькую дзяўчынку Ганульку і даў ёй шакаладку (гэта была мая маці). Відаць, і сярод немцаў сустракаліся неблагія людзі.

Бабуля ў вялікім здзіўленні выканала ўсё, як растлумачыў немец. У той ранак смерць глядзела маёй бабулі ў яе блакітныя вочы. Яна была вельмі прыгожай жанчынай: чорныя кучаравыя валасы, ясныя блакітныя вочы і, як на тое ліха, нос з невякікай гарбінкай. Пасля гэтага, у замяшанні, апранула ватоўку, якая сохла на печы. Ды на сваю бяду — салдацкую, гузікі — з зоркамі чырвонай арміі. Яна ў вайну пякла хлеб для партызан. Партызан, які збіраў хлеб, пераапрануўся ў сухое, а ватоўку пакінуў сушыцца на печы. Калі вяскоўцы чакалі невядомага ад немцаў, адзін немец, відаць старэйшы, закрычаў: «Партызан, партызан, юдэн!” і за валасы пацягнуў маю бабулю. Падскочылі яшчэ немцы і пачалі біць яе нагамі. Стараста праз перакладчыка тлумачыў, што яна не партызанка, гэта свая, вясковая жанчына. Немцы дапытваліся, адкуль світка, яна, як магла, тлумачыла, што знайшла на ўзлеску, шкада выкідаць, холад ідзе, вось і апранула. Немец вырваў гузікі з ватоўкі і ўтаптаў іх у зямлю. Вось так, дзякуючы перакладчыку і Богу, яна засталася жывая.

Пагналі ўсіх у Смалявічы, там дзе яўрэйскія могілкі, і як бабуля тлумачыла, быў лагер. На полі слупы, вышкі, і ўсё абнесена калючым дротам. Трымалі людзей без харчу, вады. Калі ўначы хто ўставаў з зямлі (усе павінны ляжаць), немцы расстрэльвалі. Ночы халодныя, дождж, дзеці плачуць, хочуць есці. Што рабіць? Бабуля ведае: у хляве кабан. Ноччу праз лаз, вядома, з дапамогай людзей яна ўцякае ў вёску. Праз ноч забівае кабана, крыху смаліць саломай, бярэ ў лясёнку колькі можа несці і зноў — у лагер. Немцы дзіву даваліся, адкуль у палонных маса. Кармілі толькі дзяцей, вось як. Праз тры дні жыхароў вёскі адпусцілі дадому. А пасля ўсе ад партызан даведаліся, што ім вызваліцца дапамаглі — той перакладчык са сваімі сябрамі-падпольшчыкамі. Праз тры дні жыхароў нашай вёскі павінны былі расстраляць разам з яўрэямі на «яўрэйскай гары”. Тыя падпольшчыкі шмат дапамагалі партызанам, свайму народу. Але знайшоўся і здраднік, які выдаў падпольшчыкаў немцам.

Група падпольшчыкаў была расстраляна. Людзі пахавалі іх. У Смалявічах каля магазіна «Смаляначанка” знаходзіцца помнік героям-падпольшчыкам. Вечная ім памяць і слава!

Мне не было спакою, чаму людзі завуць «яўрэйская гара”? Мне мая матуля растлумачыла, што на той гары кожны кавалачак зямлі паліты крывёю яўрэяў, дарослых і зусім маленькіх. Вось чаму ў гэтай гары такая назва.

З вялікай павагай і слязьмі на вачах прыемна прызнаваць гонар за свой нязломны народ!

Шчыры вам дзякуй, мужныя людзі, што выстаялі, не зламаліся, перамаглі ворага.

Нізкі вам паклон ад усіх вашых нашчадкаў.

З павагай,

Любоў Мікалаеўна МІНІЧ,

пасёлак Залёны Бор

Смалявіцкага раёна.

Информацию читайте в № 193-196 от 02.07.2016г.