Наведваючы краіны далёкага замежжа, напэўна, кожны з нашых суайчыннікаў, хто бачыў мноства кветак на вуліцах і плошчах, зялёныя газоны і выключную чысціню, думаў: “Вось бы і ў нас так!”. Але ж чаму ў нас не так? Зразумела, ёсць мноства гарадоў і ў Беларусі (не выключаючы сталіцу), у якіх таксама прыгожа, чыста і ўтульна… Але чаму так не ўсюды? Рукі нашых людзей горшыя? Не, не горшыя! Але адносіны да ўсяго, сумленне, адказнасць, на жаль, іншыя…
Наведваючы краіны далёкага замежжа, напэўна, кожны з нашых суайчыннікаў, хто бачыў мноства кветак на вуліцах і плошчах, зялёныя газоны і выключную чысціню, думаў: “Вось бы і ў нас так!”. Але ж чаму ў нас не так? Зразумела, ёсць мноства гарадоў і ў Беларусі (не выключаючы сталіцу), у якіх таксама прыгожа, чыста і ўтульна… Але чаму так не ўсюды? Рукі нашых людзей горшыя? Не, не горшыя! Але адносіны да ўсяго, сумленне, адказнасць, на жаль, іншыя…
Горад наш ужо не адзін юбілей адзначыў, але ж усё роўна ён малады. І маладосць яго павінны вызначаць прыгожыя будынкі, зеляніна… Але ж у Смалявічах не захоўваюцца новыя пасадкі, а даўнішнія шмат дзе знішчаны, нават тыя, якія можна было б зберагчы. А ўвогуле, недастаткова толькі адной зеляніны.
Твар нашага горада – вуліца Савецкая. На ёй месціцца шырокая плошча, абрамлёная будынкамі. Гэтая плошча – галоўнае ўпрыгожанне Смалявічаў, і робіцца многае, каб яна і прылягаючыя да яе вуліцы былі чыстымі. Ды толькі не ўсе жыхары горада падзяляюць гэтыя намаганні: выкідваюць недакуркі, паперу з-пад цукерак і іншае смецце прама на тратуар, нават калі літаральна побач знаходзіцца сметніца. Асабліва распаўсюджана гэтая з’ява на аўтобусных прыпынках, каля гандлёвых кропак.
Вельмі псуюць аблічча нашага горада сцяжынкі, пратаптаныя паўз газоны, “зрэзаныя” вуглы. Людзі спяшаюцца, эканомяць час і не думаюць пра тое, што нявечаць не толькі аблічча горада, але і не паважаюць працу камунальнай гаспадаркі.
У розных кутках Смалявічаў ёсць шмат прыватных сядзіб. Сярод іх можна сустрэць і такія, якія здзіўляюць сваёй прывабнасцю, чысцінёю і добраўпарадкаванасцю. Такія падворкі маглі б з годнасцю насіць званне “Двор высокай культуры і належнага парадку”. Толькі гэтая форма заахвочвання гаспадароў чамусьці не прыжываецца ў нас.
А вось парадку ў дварах шматкватэрных дамоў меней. Тут кветнікі сустракаюцца зрэдку. На балконах яны таксама адсутнічаюць, саступаючы месца мытай бялізне. Балконы пафарбаваныя ў розныя колеры.
Ды дзе ж будзе той парадак у дварах, калі жыхары не прытрымліваюцца элементарнай прыстойнасці і не паважаюць працу дваровых прыбіральшчыц з ЖКГ?! Выбіваюць дываны з балконаў і пыл асядае на аконным шкле кватэр з ніжніх паверхаў. А колькі бруду застаецца на лесвічных пляцоўках, колькі розных паперак выкідваецца жыхарамі з паштовых скрынак! Чые гэта пляўкі, запалкі, недакуркі? Пакідаюць іх жыхары шматкватэрных дамоў! Ад семак, бутэлек каля лавак і сметніц няма паратунку. Бывае, што ЖКГ адпраўляе ў двары ўсіх дворнікаў, каб навесці парадак, прычэпы смецця вывозяцца з падвалаў…
Ад дарослых абыякавае становішча да наваколля бяруць і дзеці. Раўнадушша бацькоў да чысціні і парадку перадаецца, на жаль, у спадчыну…
Яшчэ не магу не сказаць, што вельмі “упрыгожваюць” двары брудныя аўтамабілі, якія часта знаходзяць прытулак там, дзе не дазволена. Уладальнікі транспартных сродкаў не ствараюць умоў службе ЖКГ для прыбірання двароў, і самі каля сваіх машын не прыбіраюць. Дарэчы, Закон заклікае ўладальнікаў прыватных аўтамабіляў прыбіраць вакол свайго транспартнага сродка. А пасля святкавання Новага года колькі лясных прыгажунь “упрыгожваюць” двары і вуліцы нашага горада!
Лічу, што жыхароў камусьці трэба арганізоўваць на добрыя справы для навядзення парадку. І, у першую чаргу, у гэтым павінна быць зацікаўлена ЖКГ. Аднавіліся ў краіне суботнікі. Праводзяцца яны і ў Смалявічах, а на прылягаючай тэрыторыі да дамоў яны – рэдкасць.
ЛЮБОЎ НЕРАЎНАДУШНАЯ (БУЛЫГА).
Подробную информацию читайте в номере 77 – 80 от 9.04.2011 г.