Выказваю вялікую падзяку загадчыцы сельскага клуба вёскі Станок-Вадзіца Алене Віктараўне Пентка і старшыні Забалоцкага сельсавета Алене Вячаславаўне Грышан за свята вёскі Масцішча, якое адбылося 19 чэрвеня 2011 года.
Была арганізавана выстава вышыванак, лялечны спектакль, канцэрт мастацкай самадзейнасці пад акампанемент Анатоля Іванавіча Яфрэмава.
Жыхары вёскі Масцішча вельмі ўдзячныя арганізатарам за цікавае мерапрыемства, якое пакінула добрае ўражанне. Спадзяёмся, што надалей правядзенне свята вёскі стане добрай традыцыяй.
Жадаем усім арганізатарам і артыстам моцнага здароўя і творчых поспехаў.
І.САЛОДКАЯ, жыхарка вёскі Масцішча ад імя ўсіх аднавяскоўцаў.
Информацию читайте в номере 148 – 151 от 2.07.2011 г.