Я часта карыстаюся паслугамі службы таксі “Эх, пракачу!”, якая працуе ў нашым горадзе і кіруе ёй Аляксандр Гапеенка. І адразу адзначу, што ўсе супрацоўнікі гэтай службы вельмі адказныя і чулыя людзі. Гэта адчуваецца адразу, як толькі звернешся па тэлефоне да дыспетчара, каб выклікаць таксі. Дзяжурны прыме заяўку, а праз колькі хвілін абавязкова пазвоніць кліенту на хатні ці мабільны тэлефон і папярэдзіць аб тым, што машына ўжо выехала. І чалавеку не трэба хвалявацца, што таксі спозніцца ці зусім не прыедзе. Словы ў гэтай службе не разыходзяцца са справай.
Я часта карыстаюся паслугамі службы таксі “Эх, пракачу!”, якая працуе ў нашым горадзе і кіруе ёй Аляксандр Гапеенка. І адразу адзначу, што ўсесупрацоўнікі гэтай службы вельмі адказныя і чулыя людзі. Гэта адчуваецца адразу, як толькі звернешся па тэлефоне да дыспетчара, каб выклікаць таксі.Дзяжурны прыме заяўку, а праз колькі хвілін абавязкова пазвоніць кліенту на хатні ці мабільны тэлефон і папярэдзіць аб тым, што машына ўжо выехала. І чалавеку не трэба хвалявацца, што таксі спозніцца ці зусім не прыедзе. Словы ў гэтай службе не разыходзяцца са справай.
Неяк я пакалечыла нагу, і каб трапіць у паліклініку, выклікала таксі і спакойна даехала да ўстановы аховы здароўя. Медыкі аказалі мне дапамогу, наклалі гіпс на нагу. Як жа мне дадому дабрацца ў такім стане? Зноў пазваніла ў службу таксі, але папярэдзіла, што я такая бездапаможная. І тады дыспетчар супакоіла мяне: “Не хвалюйцеся, таксіст Дзяніс Кудзін знойдзе вас ў будынку паліклінікі і дапаможа дабрацца да машыны”.
Так яно і адбылося. Малады вадзіцель не толькі дапамог дайсці да машыны, але і правёў аж да самай кватэры. Я вельмі ўдзячна яму за чуласць, спагаду і дабрыню. І наогул у гэтай службе ўсе вадзіцелі і іншыя супрацоўнікі людзі старанныя і клапатлівыя. Яны прыкладаюць нямала намаганняў, каб дагадзіць кліенту, якасна выканаць паслугу. А цяпер праводзяць яшчэ і акцыю “Кліенту за дзесяць паездак – мабільны тэлефон”.
Жадаю гэтым працавітым і добрым людзям здароўся, сямейнага дабрабыту і ўсяго самага найлепшага.
Ніна Іванаўна ШАХМУЦЬ, ветэран педагагічнай працы, г.Смалявічы.
Информацию читайте в номере 75 –76 от 03.04.2013 г.