Пэўна, кожнаму даводзілася карыстацца грамадскім транспартам.
Асабліва зімой, калі ўмовы надвор\’я не
заўсёды дазваляюць дабрацца куды-небудзь на ўласным аўто. Дык вось, калі і ў
вашым жыцці подобныя абставіны мелі месца быць, ці вы ўвогуле з’яўляецеся
заўсёднікам паездак на аўтобусах, скажам, прыгарадных, то гэты матэрыял пра вас.

Пэўна, кожнаму даводзілася карыстацца грамадскім транспартам. Асабліва зімой, калі ўмовы надвор\’я не заўсёды дазваляюць дабрацца куды-небудзь на ўласным аўто. Дык вось, калі і ў вашым жыцці подобныя абставіны мелі месца быць, ці вы ўвогуле з’яўляецеся заўсёднікам паездак на аўтобусах, скажам, прыгарадных, то гэты матэрыял пра вас.

Мне таксама даводзіцца перыядычна быць пасажырам аўтобусаў, бо так склалася, што жыву я не ў Смалявічах. І, як у большасці насельніцтва, мой працоўны дзень пачынаецца з васьмі гадзін раніцы.

Той факт, што народу на аўтобусных прыпынках даволі шмат, не здзіўляе. Вялікая колькасць люзей з самых маленькіх вёсак раёна і з больш буйных пасёлкаў, аграгарадкоў працуе за межамі месца свайго жыхарства. Вось і дабіраюцца хто ў Смалявічы, хто ў Жодзіна, а хто і ў Мінск менавіта на грамадскім транспарце.

Раніца сустракае светам рэдкіх ліхтароў, пустыннымі вуліцамі, цішынёй. У вокнах дамоў яшчэ не гарыць святло. Нарэшце, холадна! Шморгаючы замерзлымі насамі, бягуць на аўтобусны прыпынак людзі. Бягуць і думаюць: толькі б не спазніцца!

Прыемна, калі прыбяжыш, а аўтобус ужо стаіць і чакае. Колькі чалавек перад дзвярыма, быццам раствараючыся, знікаюць за шклянымі створкамі. Тады займеш сваё месца ў чарзе і таксама ўліваешся ўнутр жалезнага каня, які даімчыць да пункту прызначэння. Набываеш у вадзіцеля білет і шукаеш, дзе б прысесці. Свабодных месцаў зраніцы рэдка бывае досыць. А калі пашанцуе, тады ўладкоўваешся і пазіраеш на гадзіннік, які паказвае, што да адпраўлення яшчэ ёсць колькі хвілін.

І вось аўтобус рухаецца з месца — паехалі! Ну, вось і добра. Павінны паспець. Святло ў салоне гасне, за замерзлымі вокнамі амаль нічога не відаць, можна заплюшчыць вочы і падрамаць. Час бяжыць, і ўжо віднеецца патрэбны прыпынак. Сапраўды, не спазніліся!

І вось працоўны дзень скончаны. Крышачку стомленыя, бягуць на прыпынак тыя ж самыя людзі. Хутчэй! Хутчэй! Баючыся спазніцца, падцягваюцца яшчэ колькі чалавек. Адпраўленне ўжо хутка. Нарэшце, холадна! Хутчэй у аўтобус, пагрэцца. Але якое там, аўтобуса няма. Людзі, якія ўчора ў гэты час ужо хаваліся за дзвярыма вялікай зялёнай машыны, сёння стаяць і ўглядаюцца ў цемру: ці не едзе? Не, няма, здалося. Неўзабаве надыходзіць час адпраўлення, а знаёмага гуку колаў не чуваць. «Спазняецца”, — гледзячы на гадзіннік, вымаўляе жанчына побач. Менавіта так. Нарэшце па целе папаўзлі дрыжыкі — зімовы вецер дае аб сабе знаць! І вось з-за павароту — святло — аўтобус. Усе становяцца ў доўгую чаргу. Сёння неяк павольна яна рухаецца. Падымаюся ў салон і я. Унутры ўсё кіпіць. Як так: мала таго, што спазніўся, дык яшчэ, нібы здзекваючыся, неяк нават нерухома, выдае вадзіцель білеты. Працэдура абілечвання заняла чамусьці значны адрэзак часу. Глядзець на гадзіннік нават не хочацца. Але нарэшце прыехалі. Стомленыя, замерзлыя, у асноўным — жанчыны — цягнуцца дадому нядаўнія пасажыры. Спяшацца ўжо няма сілаў. Вось ідуць яны ў доўгай людской групоўцы і думаюць, ці трэба заўтра спяшацца, бегчы, ці не? Ці прыедзе аўтобус у час, пазначаны ў раскладзе, ці не?

А нарэшце адказ адзін — канешне, трэба спяшацца, бо спадзявацца заўсёды хочацца на лепшае, нягледзечы ні на што.

Вось так і жывём. Спяшаемся, а потым чакаем, мерзнем, але нарэшце бываем і ўдзячныя. Бо калі ўсё атрымоўваецца як мае быць, тады і настрой добры, і слова «дзякуй” вадзіцелю, які шануе сваю працу і ўвогуле людзей, таксама сказаць хочацца. І нарэшце адчуць у адказ добрае «няма за што”, альбо «на здароўе”.

Марына МІХАЙЛОЎСКАЯ.

Подробную информацию читайте в номере 291 – 292 от 11.12.2013 г.