Паважаная рэдакцыя!
Вельмі хацелася б узгадаць добрым словам паважанага чалавека зямлі
Смалявіцкай — заслужанага настаўніка Рэспублікі Беларусь, у мінулым — дырэктара
нашай Прылепскай школы — Таццяну Сяргееўну Агеенка.
На днях ёй споўніцца 90 гадоў.
На долю гэтай жанчыны выпала ўсё
тое, што давялося перажыць нашым дзядам і бацькам за вялікі перыяд жыцця, — і
станаўленне Савецкай улады, і калектывізацыю.
Паважаная рэдакцыя!
Вельмі хацелася б узгадаць добрым словам паважанага чалавека зямлі Смалявіцкай — заслужанага настаўніка Рэспублікі Беларусь, у мінулым — дырэктара нашай Прылепскай школы — Таццяну Сяргееўну Агеенка.
На днях ёй споўніцца 90 гадоў. На долю гэтай жанчыны выпала ўсё тое, што давялося перажыць нашым дзядам і бацькам за вялікі перыяд жыцця, — і станаўленне Савецкай улады, і калектывізацыю.
Падлеткам яна з многімі маладымі дзяўчатамі была сагнана ў Германію. Затым вярнулася дамоў, паступіла ў Пінскі педагагічны інстытут. Пасля яго заканчэння працавала настаўніцай гісторыі ў Прылепскай школе. Больш за 45 гадоў Таццяна Сяргееўна працавала на ніве адукацыі. Многім юнакам і дзяўчатам дапамагла знайсці сваё прызначэнне на зямлі, сваё прызванне.
Будучы дырэктарам школы, яна заўсёды падтрымлівала ўсе новыя напрамкі дзейнасці школы: турзлёты, краязнаўчую работу.
Таццяна Сяргееўна не толькі настаўнік з вышэйшай адукацыяй, яна таксама вельмі адукаваны чалавек, і сёння таксама ў курсе ўсіх навін жыцця, дае цікавую і аб’ектыўную адзнаку з’явам і абставінам сучаснасці.
Ад усяго сэрца жадаем Таццяне Сяргееўне Агеенка моцнага здароўя, шчаслівага жыцця і радасці!
З павагай, выпускнікі Прылепскай школы 70-х і 80-х гадоў.
Информацию читайте в номере 267 – 268 от 18.11.2015 г.