НОТА ЛЁСУ

 

Гучыць, лунае над роднай зямлёй у Год культуры беларуская песня,
беларускае слова, славяцца народныя традыцыі і творцы. Шматлікія фестывалі і
імпрэзы, зладжаныя рознымі ўстановамі культуры краіны, знаёмяць нас з новымі
цікавымі імёнамі, даруюць успаміны пра вядомых людзей, сышоўшых ад нас.

 

НОТА ЛЁСУ

 

Гучыць, лунае над роднай зямлёй у Год культуры беларуская песня, беларускае слова, славяцца народныя традыцыі і творцы. Шматлікія фестывалі і імпрэзы, зладжаныя рознымі ўстановамі культуры краіны, знаёмяць нас з новымі цікавымі імёнамі, даруюць успаміны пра вядомых людзей, сышоўшых ад нас.

 

 

 

Вось і супрацоўнікі Зялёнаборскага сельскага Дома культуры падрыхтавалі для землякоў сустрэчу ў літаратурна-музычнай гасцёўні «19-га а 19.00” , каб паразважаць пра Уладзіміра Мулявіна — асобу, якая жывіла нашу культуру з канца 60-х і працягвае рабіць гэта сёння. Праграма, удала складзеная бібліятэкарам Таццянай Гусевай, якая стала і вядучай вечарыны, пазнаёміла прысутных з момантамі жыцця стваральніка і кіраўніка знакамітых «Песняроў”. Просты хлопчык са Свярдлоўска марыў стаць музыкантам і ўпарта ішоў да сваёй мэты, пераадольваючы цяжкасці. Лёс прывёў яго ў Беларусь, дзе Мулявін адслужыў у войску, сустрэў аднадумцаў і стаў вядомым. У сваіх творах Уладзімір Георгіевіч увасобіў вобраз гордай, мужнай і добрай Беларусі , перадаў непаўторную своеасаблівасць народных мелодый і высокую паэзію беларускай мовы. Лепшым песням Мулявіна наканавана доўгае жыццё, як узнагарода за адданасць, з якой ён служыў Беларусі, стаўшай для музыканта другой радзімай.

 

 

Гучнымі апладысментамі ўзнагародзілі прысутныя Валерыя Гусева за песні «Белавежская пушча”, «Завушніцы”, зала спявала разам з Уладзімірам Гусевым песні 70-х «За полчаса до весны”, «Наши любимые», прыплясвала, калі Віктар Сіткевіч спяваў «Біла дзеўку маці бярозавым прутам…”. І, як на хвіліну памяці, узнялася зала, калі Уладзімір Гусеў заспяваў напрыканцы мерапрыемства «Малітву”.

Таксама прысутным на літаратурна-музычнай гасцёўні быў прапанаваны відэафільм агенцтва БелаПАН «Владимир Мулявин – минские адреса”, дзе пра песняра разважалі яго паплечнікі і сябры Уладзімір Кашапараў, Уладзімір Місевіч, Нэлі Багуслаўская.

Гадзіна сустрэчы праляцела як хвіліна, але разыходзіцца па хатах нікому не хацелася. З’яднала, зрадніла ўсіх беларуская песня, надала ўпэўненасці ў сабе.

 

Т.АНОП.

На фота: падчас сустрэчы.

Фота з архіва

Зялёнаборскага СДК.

Информацию читайте в № 197-200 от 06.07.2016г.