Раённы конкурс “Лепшы па прафесіі” сярод аператараў машыннага даення адбыўся 27 красавіка ў аграгарадку Барсукі на базе РДУП “ЖодзінаАграПлемЭліта”. Арганізацыю і правядзенне спаборніцтва забяспечылі ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Смалявіцкага райвыканкама, раённы камітэт прафсаюза работнікаў АПК, аддзел па справах моладзі, аддзел культуры. А ўзначаліць журы запрасілі загадчыка лабараторыі машыннага даення і якасці малака РУП “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі” доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара Міхаіла Васільевіча Бараноўскага. Менавіта ён падкрэсліў, што дадзены конкурс з’яўляецца не толькі спаборніцтвам, але і школай прафесійнага майстэрства.

У конкурсе ўзялі ўдзел восем аператараў машыннага даення. ПСУП “Азярыцкі-Агра” прадстаўляла Тамара Мікалаеўна Мацапура, РУП “Шыпяны-АСК” — Валянціна Мікалаеўна Раманкова, АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ” — Таццяна Віктараўна Мікалаева. ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” выставіла дзвюх удзельніц — Алену Уладзіміраўну Войцік і Алену Міхайлаўну Страшэўскую. А гонар РДУП “ЖодзінаАграПлемЭліта” адстойвалі тры канкурсанткі — Марына Міхайлаўна Пашкавец, Таццяна Васільеўна Міхалёнак і Людміла Аляксееўна Катуша.
Конкурс складаўся з трох этапаў. На першым аператары машыннага даення прайшлі комплексную праверку тэарэтычных ведаў па прадметах прафесійнага майстэрства. На другім этапе ацэньвалася уменне хутка і якасна сабраць і разабраць даільны апрат. І, нарэшце, найбольшую колькасць балаў можна было набраць на заключным этапе, прадэманстраваўшы не толькі ўменне прытрымлівацца тэхналогіі даення, але і здольнасць знайсці індывідуальны падыход да “незнаёмай” каровы. Даілі кароў канкурсанткі на адной з лепшых па прадукцыйнасці ферм раёна — МТФ “Бярозавіца”.
У другой палове конкурснага дня адбыўся канцэрт, наладжаны сіламі Барсукоўскага СДК, падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў. Трэцяе месца на раённым конкурсе “Лепшы ў прафесіі” сярод аператараў машыннага даення заняла прадстаўніца РУП “Шыпяны АСК” Валянціна Мікалаеўна Раманкова. “Срэбра” і “золата” спаборніцтваў засталіся ў гаспадароў конкурса — РДУП “ЖодзінаАграПлемЭліта”. Аператары машыннага даення з гэтай гаспадаркі Таццяна Васільеўна Міхалёнак і Марына Міхайлаўна Пашкавец занялі другое і першае месцы адпаведна. Пры гэтым, як адзначыла журы, М.М.Пашкавец перамагла з вялікім “адрывам” ад канкурэнтак. Пераможцы атрымалі Ганаровыя граматы і грашовыя прэміі, а ўсе астатнія ўдзельніцы — каштоўныя падарункі ад раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК. Аддзел па справах моладзі дадаткова ўзнагародзіў самую маладую канкурсантку, прадстаўніцу АССП “Першамайскі” Таццяну Віктараўну Мікалаеву.
Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.
На здымку: пераможцы конкурсу (злева направа):В.М.Раманкова, М.М.Пашкавец, Т.В.Міхалёнак.
Фота Аляксандра ВАЛАДЗЬКО.
Информацию читайте в номере 95 – 98 от 30.04.2011 г.