Па выніках работы за 2010 год жывёлаводы філіялу “Эксперыментальная база “Жодзіна” РДУП па племянной справе “Зарэчча” занялі першае месца ў рэспубліканскім спаборніцтве сярод вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі. Вытворчасць малака за 12 месяцаў тут склала 12013 тон, або 113,4 працэнта да ўзроўню 2009 года. Таварнасць малака — 91,1 працэнта. Надой ад каровы — 8057 кілаграмаў, што на тры кілаграмы больш, чым у 2009 годзе. Пагалоўе кароў дойнага статку на 1 студзеня 2011 года склала 1630 галоў, што на 306 галоў больш, чым на пачатак 2010 года. На «выдатна» спрацавалі і спецыялісты, і аператары машыннага даення — ўсе жывёлаводы гаспадаркі. Найбольш прадукцыі атрымалі на малочнатаварных фермах «Жажэлка» і «Бярозавіца». Нагадаем, што ў Бярозавіцы па прэзідэнцкай праграме нядаўна быў пабудаваны і здадзены ў эксплуатацыю самы сучасны жывёлагадоўчы комплекс.

Заўважым, што жывёлаводы СВК “Агракамбінат “Сноў” Нясвіжскага раёна ў 2010 годзе мелі надой ад фуражнай каровы большы, чым у жодзінцаў: 9429 кілаграмаў. Аднак па ўсім комплексе паказчыкаў, такіх, як захаванасць і ўзнаўленне статку, таварнасць, затраты і інш., нашы землякі ўсё ж такі выйшлі ў лідэры. Гэта здарылася ўпершыню за ўвесь час спаборніцтва паміж двума буйнымі вытворцамі малака.
Ёсць спасылкі спадзявацца, што аб’яднаны патэнцыял “Эксперыментальнай базы “Жодзіна” і “Зарэчча”, на базе якіх у гэтым годзе створана ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта”, дазволіць захаваць і памножыць адоленыя вышыні. Так, за чатыры месяцы 2011 года жывёлаводы ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” надаілі 6036 тон малака, або 116,3 працэнта да аналагічнага перыяду 2010 года. Надой ад фуражнай каровы за гэты час склаў 2169 кілаграмаў, што на 414 кілаграмаў больш, чым за студзень — красавік мінулага года, таварнасць — 90,8 працэнта.
Віншуем жывёлаводаў ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” з перамогай!
Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.
Информацию читайте в номере 105 – 108 от 14.05.2011 г.