Першы ўрок навучальнага 2014/2015 года для ўсіх вучняў краіны пачаўся са слоў «Дзякуй салдатам Перамогі за
тое, што не ведаем вайны”. Пад гэтым дэвізам ладзяцца ў нашай школе ўсе
мерапрыемствы, прысвечаныя 70-годдзю з Дня Перамогі.
Важнай падзеяй для вучняў, настаўнікаў і бацькоў Клянніцкага
дзіцячага сада – базавай школы стала
наведванне музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску.
Першы ўрок навучальнага 2014/2015 года для ўсіх вучняў краіны пачаўся са слоў «Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны”. Пад гэтым дэвізам ладзяцца ў нашай школе ўсе мерапрыемствы, прысвечаныя 70-годдзю з Дня Перамогі.
Важнай падзеяй для вучняў, настаўнікаў і бацькоў Клянніцкага дзіцячага сада – базавай школы стала наведванне музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску.
Кульмінацыйнай «кропкай» стала наведванне «Залы Перамогі» – грандыёзнай светлай прасторы пад купалам будынка! На сценах залы пералічаны назвы ўсіх беларускіх вайсковых часцей і імёны нашых землякоў, якія носяць ганаровыя званні Герояў Савецкага Саюза. Подзвіг, Памяць, Радзіма, Гонар… Менавіта гэтыя словы ўсплываюць у думках, менавіта тут так яскрава адчуваеш, дзеля чаго ваявалі нашы прадзеды.
Пачуццё гонару за Перамогу, захапленне мужнасцю нашых дзядоў і прадзедаў у складаны ваенны час – з такімі эмоцыямі мы выйшлі з музея.
Мы ўсім раім наведаць музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў нашай цудоўнай сталіцы – горадзе-героі Мінску.
Эдуард РАЙНІШ, вучань 7 класа Клянніцкага дзіцячага сада – базавай школы.
Информацию читайте в номере 15 – 18 от 24.01.2015 г.