У календары ёсць такое свята — Міжнародны дзень роднай мовы, які
адзначаецца штогод. Больш за шэсць тысяч моў налічваецца ў нашым рознагалосым
свеце. Палова з іх — пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля захавання тых моў,
што знікаюць, ЮНЕСКА і абвясціла Дзень роднай мовы, каб хоць аднойчы на год пра
іх узгадвалі, на іх размаўлялі.

У календары ёсць такое свята — Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод. Больш за шэсць тысяч моў налічваецца ў нашым рознагалосым свеце. Палова з іх — пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля захавання тых моў, што знікаюць, ЮНЕСКА і абвясціла Дзень роднай мовы, каб хоць аднойчы на год пра іх узгадвалі, на іх размаўлялі.

У нашай школе стала добрай традыцыяй адзначаць гэта свята, бо наша школа беларускамоўная, усе прадметы выкладаюцца па-беларуску, і на роднай мове добра размаўляюць усе вучні і настаўнікі.

Вось і ў гэтым годзе напярэдадні свята сабраліся ўсе вучні і настаўнікі ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры, які стаў пляцоўкай для правядзення літаратурнай гасцёўні «Дала мне маці мову гэту як спадчыну, як запавет”, каб яшчэ раз узгадаць гістарычны шлях роднай мовы, паслухаць вершы, песні на мілагучнай матчынай мове.

Пачалося свята з праслухоўвання цудоўных песенных кампазіцый пра Беларусь. Калі слухалі песню «Аксамітны вечар” у выкананні амерыканскага спевака Данчыка, усіх прысутных прыемна ўразіла яго выдатнае валоданне беларускім словам. Мы даведаліся, што родзічы Данчыка — выхадцы з Беларусі, і спявак з маленства размаўляе па-беларуску, спявае на беларускай мове народныя песні і песні сучасных аўтараў.

Працягнулася свята выразным чытаннем вучнямі школы твораў выдатных беларускіх пісьменнікаў — Н.Арсеннявай, М.Мятліцкага, Г.Бураўкіна, І.Пракаповіча. Слова роднае, яскравае, трапяткое гучала ў спалучэнні з мілагучнай беларускай песняй.

Прыгажосць беларускай мовы яскрава выразілі частушкі-весялушкі і інсцэніроўкі ўрыўкаў з беларускіх мастацкіх твораў у выкананні вучнаў пачатковых класаў.

Напрыканцы свята настаўніца беларускай мовы і літаратуры Алена Мікалаеўна Бондарава пажадала ўсім вучням быць патрыётамі сваёй Радзімы, заўсёды берагчы ў сэрцы любоў да роднай мовы, да Бацькаўшчыны.

Дзяніс ХВОСТ, вучань 8 класа ДУА «Жажэлкаўская базавая школа”.

Информацию читайте в номере 51 – 54 от 07.03.2015 г.