Традыцыйна ў дні святкавання Новага года і Калядак у Барсукоўскім
сельскім Доме культуры прайшлі «Калядныя сустрэчы”. Ініцыятарамі іх правядзення
штогод з’яўляюцца ўдзельнікі народнага фальклорнага ансамбля «Жывіца” (мастацкі
кіраўнік Марыя Ляшчаніна).
Да іх у госці, як заўсёды,
завіталі народны фальклорна-гульнёвы гурт «Маладзічкі” Усяжскага сельскага Дома
культуры (мастацкі кіраўнік Яўгенія Макарэвіч) і народнае аматарскае аб’яднанне
«У коле сяброў” Жодзінскага гарадскога Дома культуры (мастацкі кіраўнік Наталля
Зайцава). А яшчэ саліст народнага ансамбля народнай песні «Белая Русь” ААТ
«Світанак” горада Жодзіна Пятро Цыбулька, які падараваў усім удзельнікам свята
такія знаёмыя песні як «Черемуха”, «Мы бродячие артисты”, «Падал снег” і г.д.
Традыцыйна ў дні святкавання Новага года і Калядак у Барсукоўскім сельскім Доме культуры прайшлі «Калядныя сустрэчы”. Ініцыятарамі іх правядзення штогод з’яўляюцца ўдзельнікі народнага фальклорнага ансамбля «Жывіца” (мастацкі кіраўнік Марыя Ляшчаніна).
Да іх у госці, як заўсёды, завіталі народны фальклорна-гульнёвы гурт «Маладзічкі” Усяжскага сельскага Дома культуры (мастацкі кіраўнік Яўгенія Макарэвіч) і народнае аматарскае аб’яднанне «У коле сяброў” Жодзінскага гарадскога Дома культуры (мастацкі кіраўнік Наталля Зайцава). А яшчэ саліст народнага ансамбля народнай песні «Белая Русь” ААТ «Світанак” горада Жодзіна Пятро Цыбулька, які падараваў усім удзельнікам свята такія знаёмыя песні як «Черемуха”, «Мы бродячие артисты”, «Падал снег” і г.д.
Кожны калектыў падрыхтаваў сваю праграму, у якой гучалі песні, жарты, прыпеўкі і віншаванні. Не абыйшлося без цікавага «Базара”, які прывезлі да нас вясёлыя і шумныя «Маладзічкі”. А песні, якія выконвалі ўдзельнікі калектываў «У коле сяброў” і «Жывіца”, спявалі разам усей залай.
Яшчэ да нас завітала Цыганка, якая не толькі павіншавала ўсіх са святамі, але і нагадала кожнаму шчасцейка, здароўя, кахання і творчых поспехаў.
Цікава прайшоў «Конкурс прыпеўкі” сярод калектываў. Пераможцаў вызначыць так і не давялося, бо прыпевак было вельмі шмат, адна другой жартоўней і цікавей. Таму падарункі атрымалі ўсе.
Выступленне народных калектываў і конкурсную праграму «разбавілі” творчыя калектывы Барсукоўскага СДК: танцавальны калектыў «Страла” і студыя эстраднай песні «Хорошее настроение”, якія ўвесь вечар радавалі гледачоў сваімі цікавымі нумарамі. Разам з вядучай зала гуляла ў розныя гульні і жартавала.
Напрыканцы праграмы, як вядзецца на зімовыя святы, усе разам паклікалі Дзядулю Мароза і Снягурку, якія не толькі забаўлялі гледачоў, вадзілі вакол прыгажуні ёлкі навагодні карагод, але і атрымалі салодкія падарункі і навагоднія віншаванні.
Так весела і шумна прайшлі «Калядныя сустрэчы”, удзельнікі якіх не толькі сустрэліся, пагаварылі, пажартавалі, але наогул цікава і добра правялі разам час.
Крысціна МЫЦЬКО, дырэктар Барсукоўскага СДК.
Фота аўтара.
Информацию читайте в №9-12 от 16.01.2016г.