Прыйшла залатая восень. Разам з яе прыгажосцю прыйшлі і новыя клопаты па добраўпарадкаванню тэрыторыі каля дамоў, школьнага двара і леса.
У ДУА “Драчкаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” працуе “Школьнае лясніцтва”, якое плённа супрацоўнічае з Драчкаўскім лясніцтвам. Дзеці любяць прыроду і таму актыўна ўступаюць у члены “Школьнага лясніцтва”, удзельнічаюць у мерапрыемствах, акцыях, якія спрыяюць выхаванню і беражлівасці да роднай зямлі, да яе прыроды.
9 кастрычніка адбылася акцыя “Чысты лес”. Юныя лесаводы з радасцю прынялі ўдзел у гэтай акцыі, бо лес – гэта наша багацце. Атрад навучэнцаў разам з кіраўніком школьнага лясніцтва Ларысай Тверыцінавай наведалі пастаянны лясны пітомнік Смалявіцкага лясхоза, каб дапамагчы прыбраць ад смяцця лес і тэрыторыю адпачынку. Супрацоўнікі пітомніка былі ўдзячны школьнікам за дапамогу, а дзеці задаволены тым, што, дзякуючы і іх намаганням, наваколле, дзе мы жывём, стала чысцей.
Акцыя працягваецца. Наперадзе яшчэ шмат цікавых і важных спраў.
ДУА “Драчкаўскі НПК д/с — СШ”
Фота з архіва ўстановы адукацыі.